Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку закрываюць два беларускія консульствы


Быдынак адміністрацыі ў сталіцы ірацкага Курдыстану, Эрбілі. Архіўнае фота

Улады Іраку прынялі рашэньне закрыць два ганаровыя консульствы Беларусі.

Ганаровы консул Беларусі ў горадзе Эрбіль Фуад Хамад пацьвердзіў Zerkalo.io гэтую інфармацыю. Ён сказаў, што гэта зьвязана зь міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і краінаў Эўразьвязу. Пры гэтым ён адзанчыў, што ганаровыя консультвы ня маюць паўнамоцтваў выдаваць візы.

Паводле інфармацыі дыплямата, закрываюцца прадстаўніцтвы ў Багдадзе (сталіцы Ірака) і Эрбілі (сталіца ірацкага Курдыстану). Як паведаміў Хамад, гэта адбылося на рашэньне ірацкага ўраду.

Курдзкае выданьне Rojnews апублікавала відэа, на якім спускаюць афіцыйны сьцяг Беларусі. Паведамляецца, што гэта адбылося ў горадзе Эрбіль.

У канцы кастрычніка ўлады Нямеччыны дамовіліся з уладамі Іраку аб спыненьні шэрагу рэйсаў з Іраку ў Беларусь. Каб спыніць паток мігрантаў у Нямеччыну празь «беларускі транзыт», нямецкі ўрад вядзе перамовы і з авіякампаніямі, якія ажыцьцяўляюць рэйсы ў Менск, і з краінамі адпраўленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG