Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча, каб лекары адпрацоўвалі 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі


Аляксандар Лукашэнка і міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч (справа) у аршанскім шпіталі

Аляксандар Лукашэнка хоча абавязаць лекараў адпрацоўваць 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі. Пра гэта ён заявіў 6 лістапада падчас наведваньня аршанскага шпіталя. Міністру аховы здароўя Дзьмітрыю Піневічу ён загадаў унесьці адпаведныя прапановы ў новым годзе.

«Ты за бясплатна падрыхтаваў анэстэзіёлягаў-рэаніматолягаў. І нават калі не за бюджэт, а платна — капейкі плацяць. У нас увогуле бясплатная адукацыя, а там, дзе плацяць, гэта ў дзесяць разоў меней, чым у Амэрыцы або Нямеччыне.

Мы яго бясплатна падрыхтавалі, ён нам рукой махнуў і паехаў зарабляць. Тут ёсьць праблема, і ты мне павінен унесьці ў новым годзе прапанову аж да драконаўскіх мэтадаў», — загадаў ён міністру аховы здароўя.

«Прыйшоў ва ўнівэрсытэт вучыцца — прыйшоў, закончыў. Мы цябе рыхтавалі — да прыкладу, адпрацуй 10 гадоў. Потым хочаш кудысьці паехаць — аплаці нам кошт таго, што мы цябе вучылі, і едзь. Альбо хай тыя заплацяць, куды ты паедзеш. Тады паехаў і паехаў — прыйшлі маладыя, новыя.

Нам трэба паставіць усе кропкі над „і“. У новым годзе ты павінен унесьці прапановы», — сказаў Лукашэнка Піневічу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG