Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cуд у Нідэрляндах адмяніў рашэньне аб выплаце Расеяй $50 млрд акцыянэрам ЮКОСу


ЮКАС

Вярхоўны суд Нідэрляндаў адмяніў рашэньне аб выплаце Расеяй $50 мільярдаў кампэнсацыі былым акцыянэрам нафтавай кампаніі ЮКОС. Выплата была прысуджана ім у 2014 годзе арбітражным судом у Гаазе. Справа накіраваная на новы разгляд у суд у Амстэрдаме.

Некалі найбуйнейшая нафтавая кампанія Расеі зазнала працэдуру банкруцтва ў 2006 годзе пасьля таго, як яе заснавальнік Міхаіл Хадаркоўскі стаў абвінавачаным у крымінальнай справе аб крадзяжах і нявыплаце падаткаў.

Большая частка актываў ЮКОСу перайшла да дзяржаўнай кампаніі «Роснефть». Былыя акцыянэры ЮКОСу зьвярнуліся ў Пастаянную палату трацейскага суду — міжнародны арбітраж у Гаазе, спрабуючы вярнуць сродкі.

У 2014 годзе арбітраж у Гаазе абавязаў Маскву выплаціць акцыянэрам рэкордныя 50 мільярдаў даляраў, прызнаўшы расейскую дзяржаву вінаватай у парушэньні міжнародных абавязаньняў за дзеяньні, якія прывялі да банкруцтва ЮКОСу. Расея пасьля, цягам сямі гадоў, спрабавала аспрэчыць гэты вэрдыкт у розных нідэрляндзкіх судовых інстанцыях.

У рашэньні Вярхоўнага суду адмена рашэньня суду ніжэйшай інстанцыі тлумачыцца працэдурнымі пытаньнямі. Пры гэтым адзначаецца, што аргумэнты Расеі аб тым, што міжнародныя абавязаньні былі няправільна вытлумачаны ў Гаазе, зьяўляюцца неабгрунтаванымі, як і пазыцыя Масквы, што ў нідэрляндзкіх судоў няма юрысдыкцыі ў гэтым пытаньні.

Масква дае зразумець, што не плянуе выплачваць грошы пры любым рашэньні судоў. У сьнежні 2020 году Канстытуцыйны суд Расеі фактычна пастанавіў, што краіна не абавязкова павінна выплачваць гэтыя грошы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG