Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэаролік «Малітва за Беларусь» з ксяндзом Барком прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»


Ксёндз Вячаслаў Барок

Экстрэмізмам відэазварот ксяндза палічыў суд пасьля заявы пракуратуры на малой радзіме Вячаслава Барка.

Відэаролік «Малітва за Беларусь зь Вячаславам Барком. 17.07.2021», разьмешчаны на YouTube-канале «Сапраўдная Беларусь!», прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі. Такое рашэньне прынялі пасьля заявы пракуратуры Расонскага раёну.

У гэтым відэа ксёндз Вячаслаў Барок прамаўляе ўжо з Варшавы, куды вымушана выехаў зь Беларусі ад перасьледу ўладаў. У відэазвароце Барок гаворыць пра Бога і свабоду.

Вячаслаў Барок — каталіцкі сьвятар з Расонаў у Віцебскай вобласьці. У ліпені 2021 году ён пакінуў Беларусь. У сьнежні 2020 году ксяндзу прысудзілі 10 сутак за «прапаганду нацысцкай сымболікі» — у жніўні ксёндз разьмясьціў допіс у сацыяльнай сетцы з антыфашысцкім плякатам вядомага дызайнэра Ўладзімера Цэсьлера.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG