Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларусаў зьявілася магчымасьць атрымаць эўрапейскі COVID-пашпарт пасьля «Спутника» і кітайскай вакцыны


Электронны Covid-пашпарт

У Італіі людзі, прышчэпленыя не зарэгістраванымі ў Эўразьвязе вакцынамі «Спутник V» і Sinovac, змогуць атрымаць бустэрную дозу прэпарату Pfizer або Moderna для атрыманьня эўрапейскага COVID-сэртыфіката. Аб гэтым заявіў міністар аховы здароўя краіны Рабэрта Спэранца, перадае агенцтва ANSA.

Па словах міністра, прышчапіцца адной дозай Pfizer або Moderna для атрымання эўрапейскага электроннага COVID-пашпарта змогуць тыя, хто прайшоў поўны цыкл вакцынацыі замежнай вакцынай на працягу апошніх шасьці месяцаў.

«Спутник V» афіцыйна ўхвалены ў дзьвюх краінах ЭЗ — Вугоршчыне і Славаччыне.

Лічбавы эўрапейскі COVID-сэртыфікат — дакумэнт, у які ўносяцца дадзеныя аб вакцынацыі, аб тэстах на каранавірус або аб перанесенай хваробе. Стварэньне такога сэртыфіката было ўхвалена на ўзроўні ЭЗ для таго, каб аблегчыць паездкі па Эўразьвязе. Як правіла, цалкам прышчэпленыя людзі вызваляюцца ад неабходнасьці карантыну або тэставаньня пры паездках. Аднак у сэртыфікат могуць быць унесены толькі прышчэпкі, зробленыя ўхваленымі ў ЭЗ прэпаратамі (Pfizer, AstraZeneca, Moderna і Janssen). Для Вугоршчыны, Славаччыны і Сан-Марына зроблены выключэньні.

У канцы кастрычніка агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу паведаміла, што Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) ня зможа да канца года прыняць рашэньне аб ухваленьні расейскай вакцыны «Спутник V», бо некаторыя неабходныя для гэтага дадзеныя па-ранейшаму адсутнічаюць. ЕМА пачало працэс экспэртызы «Спутник V» у сакавіку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG