Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон уручыў Мэркель найвышэйшую ўзнагароду Францыі


Цырымонія ўзнагароджаньня

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон узнагародзіў канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель ордэнам Ганаровага легіёну.

На цырымоніі ўручэньня ордэна Макрон адзначыў, што Мэркель, нягледзячы на ўзрушэньні, садзейнічала захаваньню эўрапейскага адзінства.

Ордэн Ганаровага легіёну — найвышэйшая ўзнагарода Францыі. Ён заснаваны ў 1802 годзе Напалеонам Банапартам. Узнагароды ўдастойваюцца вайсковыя і цывільныя асобы за выдатныя заслугі перад краінай. Ордэн можна ўручаць і замежным грамадзянам.

У канцы верасьня ў Нямеччыне прайшлі выбары. Упершыню за 16 гадоў Мэркель ня ўдзельнічае ў фармаваньні ўраду. Яшчэ да выбараў канцлер паведаміла, што мае намер пакінуць сваю пасаду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG