Міністэрства інфармацыі сёньня заблякавала доступ да сайтаў сямі ліквідаваных грамадзкіх арганізацый, заўважыла Zerkalo.io.
Стандартная інфармацыя пра блякаваньне зьяўляецца пры спробе зайсьці на сайты
- Абʼяднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» — perspektyva.org,
- Беларускага ПЭН-цэнтру — penbelarus.org,
- Беларускага камітэту Міжнароднай Рады ў пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцін (ICOMOS) — icomos-belarus.by,
- Беларускай асацыяцыі журналістаў — baj.by,
- Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» — zbsb.org,
- Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — lit-bel.org,
- Экалягічнай арганізацыі «Экадом» — ecohome-ngo.by.
Таксама правааабронцы паведамілі, што быў заблякаваны сайт Магілёўскага часопісу аб правах чалавека MSPRING.MEDIA.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com