Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане заблякавалі Telegram, YouTube, Instagram, Facebook і «Аднаклясьнікі». Але прэзыдэнт загадаў разблякаваць


Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў

У хуткім часе доступ да ўсіх сацыяльных сетак будзе адноўлены. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар прэзыдэнта Ўзбэкістану Шэрзод Асадаў

Пра гэта паведамляе выданьне UzDaily.uz.

«Прэзыдэнт Узбэкістану Шаўкат Мірзіёеў праінфармаваны аб аднабаковых, непрадуманых да канца дзеяньнях „Узкомназорату“, прынятых па ўказаньні ўраду», — адзначыў Асадаў.

«Думаю, у хуткім часе доступ да ўсіх сацыяльных сетак будзе адноўлены», — дадаў ён.

Пазьней ён жа напісаў, што кіраўнік «Узкомназорату» Галібшэр Зіяеў вызвалены ад пасады «за памылковыя і няўзгодненыя дзеяньні». Асадаў таксама дадаў, што па факце будуць праведзены сьледчыя дзеяньні, а да вінаватых будуць прынятыя меры.

Сёньня Дзяржаўная інспэкцыя па кантролі ў сфэры інфарматызацыі і тэлекамунікацыяў («Узкомназорат») абмежавала доступ да мэсэнджара Telegram і сацыяльных сетак YouTube, Instagram, Facebook і «Аднаклясьнікі». У ліпені сёлета «Узкомназорат» прыняў падобныя меры адносна TikTok, Twitter, Skype і «ЎКантакце».

Ва Ўзбэкістане 16 красавіка сёлета ў Закон аб пэрсанальных дадзеных быў дададзены новы артыкул 27-1. Згодна зь ім пэрсанальныя дадзеныя грамадзянаў краіны павінны захоўвацца на сэрвэрах, разьмешчаных на тэрыторыі Ўзбэкістану.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG