Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Оксфардзкі слоўнік назваў слова 2021 году


Праграма дапамогі COVAX, у рамках якой бедныя краіны могуць атрымаць прэпараты для барацьбы з каранавірусам

Словам 2021 году, паводле складальнікаў Оксфардзкага слоўніка, стала слова «vax». Гэта кароткая форма слова «vaccine» (вакцына) і вытворных ад яго, такіх як «вакцынацыя», «вакцынавацца».

«Няма слова, якое лепш адлюстроўвае атмасфэру гэтага году, чым „vax“», сёлета яго выкарыстоўвалі ў 72 разы часьцей, чым летась, паведамляецца на сайце слоўніка.

Акрамя таго, зьявіліся такія нэалягізмы як: «vaxxie» (фота, зробленыя падчас вакцынацыі, па аналёгіі з сэлфі), а таксама новыя вытворныя ад гэтага слова, напрыклад, «anti-vaxxer» (праціўнік вакцынацыі) або «double-vaxxed» (чалавек, вакцынаваны дзьвюма дозамі), або бюракратычнае — «vax pas» (пашпарт вакцынацыі).

Брытанскія лінгвісты адзначаюць, што тэндэнцыя да больш частага ўжываньня аналягаў слова «vax» зафіксаваная ў шмат якіх мовах. Прыкладам, у Партугаліі цяпер гэтае слова гучыць у 10 разоў часьцей, чым 10 гадоў таму, а ў францускай мове яно цяпер практычна заўсёды суадносіцца з прышчэпкай супраць COVID-19.

Слова «vax» у ангельскай мове існуе з 1799 году. Яно паходзіць ад лацінскага «vacca» — карова. Тады брытанскі лекар Эдвард Джэнэр распрацаваў вакцыну ад натуральнай воспы, выкарыстоўваючы вірус каровінай воспы, бясьпечнай для чалавека. Яго прэпарат атрымаў назву вакцына.

Летась складальнікі Оксфардзкага слоўніка не змаглі выбраць самае папулярнае слова. Экспэрты заявілі, што 2020 год немагчыма апісаць адным словам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG