Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвяз зь Беларусі за дзень не прапусьцілі больш за паўтысячы чалавек


Мігранты на беларуска-польскай мяжы, архіўнае фота

Суседнія дзяржавы Эўразьвязу зьбіраюцца і далей не прапускаць мігрантаў зь Беларусі, нягледзячы на халады.

У нядзелю літоўскія памежнікі не пусьцілі ў краіну 35 мігрантаў. Усяго за выходныя — 66, паведаміў Delfi.

31 кастрычніка нелегальна перасячы польскую мяжу спрабавалі 470 мігрантаў. У краіну нікога не пусьцілі.

Ад жніўня, калі пачаўся міграцыйны крызіс, у Польшчу па-за пунктамі пропуску спрабавалі трапіць больш за 28 тысяч нерэгулярных мігрантаў, у тым ліку

  • больш за 3,5 тысячы — у жніўні,
  • амаль 7,5 тысячы — у верасьні,
  • амаль 17,3 тысячы — у кастрычніку.

Звыш 9 тысяч польскіх вайскоўцаў дапамагаюць памежнікам вартаваць мяжу зь Беларусьсю, паведаміў міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

У Латвію 31 кастрычніка не прапусьцілі 18 нерэгулярных мігрантаў. Ад пачатку жніўня латвійскія памежнікі прадухілілі больш за 2 тысячы спробаў парушэньня мяжы зь беларускага боку.

Халады не аргумэнт. Суседнія дзяржавы зьбіраюцца і далей не прапускаць мігрантаў зь Беларусі

Нягледзячы на ўсё больш халоднае надвор’е, Літва не перастане разварочваць мігрантаў на мяжы, заявіла міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце, перадае Delfi. Яна таксама заявіла, што Літва збудуе агароджу на мяжы зь Беларусьсю, дасьць на гэта грошы Эўразьвяз ці не. Ужо паставілі 65 км плоту, паведаміла Білатайце.

Польскія ўлады не пускаюць мэдыкаў да мігрантаў, заявілі праваабаронцы, перадае DW з спасылкай на польскае выданьне rmf24.

На пазыцыю Варшавы ў гэтым пытаньні не паўплывала нават спроба пасярэдніцтва з боку высокапастаўленага прадстаўніка Каталіцкай царквы. Паводле арганізацыі «Лекары на мяжы», арцыбіскуп гнезьненскі і прымас Польшчы Войцех Поляк зьвярнуўся з адпаведнай просьбай у МУС, але атрымаў адмову.

На межах Беларусі з Польшчай і Літвой ад пачатку міграцыйнага крызісу загінулі сама меней 9 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG