Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн прыбыў у Эўропу для ўдзелу ў саміце G-20 і форуме аб клімаце


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн з жонкай прыбылі ў Рым, 29 кастрычніка 2021

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 29 кастрычніка прыляцеў у Эўропу. У праграме ягонага турнэ — саміт у Рыме 20 індустрыяльна разьвітых краін (Група G-20), перамовы з саюзьнікамі аб ядзернай праграме Ірану і сустрэча з Папам Рымскім Францішкам.

Байдэн таксама возьме ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі аб клімаце ў Глазга.

Першым пунктам эўрапейскай праграмы Байдэна значыцца сустрэча 29 кастрычніка з пантыфікам у Ватыкане. Байдэн глыбока рэлігійны католік. Ягоным папярэднікам у гэтай якасьці быў толькі адзін прэзыдэнт ЗША, Джон Кэнэдзі (1961-1963).

  • Двухдзённы саміт G-20 адкрыецца ў Рыме 30 кастрычніка.
  • Саміт у Глазга будзе працаваць з 31 кастрычніка па 12 лістапада.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG