Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску рыхтуецца першы суд за «кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем», падазраюць адлічанага студэнта


Палітвязень Арцём Баярскі

Сьледчы камітэт не называе прозьвішча падсуднага, але дае ягонае фота і апісаньне. Імаверна, гаворка ідзе пра палітзьняволенага Арцёма Баярскага.

У Менску рыхтуецца суд над адміністратарам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнанага ўладамі «экстрэмісцкім». Пра суд паведамляе Сьледчы камітэт.

Абвінавачаны родам з Горадні. Канал, у якім бралі ўдзел студэнты сталічных ВНУ, ён адміністраваў са жніўня 2020 па сакавік 2021 году. Па вэрсіі СК, ён каардынаваў дзеяньні падпісантаў каналу на пратэстах у Менску ў 2020 годзе і сам удзельнічаў у пратэставых шэсьцях.

Яму прад’явілі абвінавачаньні па артыкулах «Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», і «кіраваньне экстрэмісцкім фармаваньнем». Ён пад вартай, матэрыялы справы перададзены пракурору для накіраваньня ў суд.

Па інфармацыі NEXTA, гаворка ў паведамленьні СК ідзе пра Арцёма Баярскага — аднаго з найлепшых паводле пасьпяховасьці студэнтаў хімічнага факультэту БДУ, адлічанага адтуль з палітычных прычын. Сілавікі катавалі Баярскага, змушаючы яго «прызнацца» на камэру ва ўдзеле ў пратэстах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG