Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 16 кастрычніка. 2 гады калёніі за сьцяг на Кургане славы, 3 — за паклёп на Лукашэнку. Хвораму Кастусёву працягнулі тэрмін

абноўлена

Ігар Бузук, ліпень 2021

41-гадовага Ігара Бузука затрымалі летам пры спробе зьехаць зь Беларусі.

Уначы 11 ліпеня ён вывесіў на Кургане славы над дзяржаўным сьцягам палотнішча бел-чырвона-белага колеру.

12 кастрычніка пракуратура паведаміла, што гарадзенца Б. асудзілі на два гады калёніі агульнага рэжыму.

Паводле «Нашай Нівы», гаворка менавіта пра Ігара Бузука.

Курган славы адкрыты ў Горадні 17 верасьня 1969 году. Ён месьціцца на ўсходняй ускраіне Горадні. Яго вышыня — 18 мэтраў.

Магілёўскую прыхільніцу Бабарыкі асудзілі на тры гады калёніі за паклёп на Лукашэнку

Сябра штабу Віктара Бабарыкі Ганну Ільіну затрымалі 27 ліпеня. Першапачаткова яе абвінавацілі ў абразе прэзыдэнта. Потым замянілі артыкул на больш цяжкі.

У Магілёўскім СІЗА, дзе Ільіна чакала суду, яе прызналі «схільнай да экстрэмізму».

Суд пачаўся 13 кастрычніка і праходзіў у закрытым рэжыме. 15 судзьдзя Натальля Панасенкавынесла прысуд — 3 гады калоніі агульнага рэжыму, паведаміў Mayday.

Ганна Ільіна, архіўнае фота
Ганна Ільіна, архіўнае фота

Старшыню партыі БНФ Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін пад вартай да 12 сьнежня

Пра гэта ён паведаміў у лісьце бялыніцкаму журналісту Барысу Вырвічу, перадае «Магілёўскі рэгіён».

Рыгор Кастусёў па-ранейшаму скардзіцца на праблемы са здароўем.

«Праблема — прастата, якая ўсё павялічваецца і пераходзіць у анкалогію, а мо ўжо перайшла. Бо некалькі дзён уперамешку з крывёю была мача...

...Вось такая сітуацыя. Найлепш — гэта была б апэрацыя, але зь ёй не атрымалася. Па сэрцы быў збой рытму. Зараз рытм усталяваўся, але малейшая нагрузка дае непрыемныя адчуваньні на сэрцы. Доктар СІЗА стараецца, кантралюе сытуацыю, але ж магчымасьці ў яго тут невялікія. Робіць, што можа», — напісаў Рыгор Кастусёў.

У 64-гадовага кіраўніка Партыі БНФ падазрэньне на анкалёгію, аднак ні самому Кастусёву, ні яго сваякам не паведамляюць пра вынікі абсьледаванняў. У СІЗА ў Кастусёва ўзялі аналізы і правялі некалькі абсьледаваньняў, але больш ніякіх дзеянняў не рабілі.

Усе хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня Кастусёву ў сувязі са станам здароўя або адхіляюцца, або ігнаруюцца, нягледзячы на тое, што сьледчыя дзеяньні зь ім не праводзяцца ўжо даўно. Пад вартай лідар БНФ знаходзіцца з 12 красавіка.

Затрыманьне Зянковіча, Кастусёва, Фядуты і справа «змоўшчыкаў». Што трэба ведаць

  • У Шклове ўвечары 12 красавіка затрымалі кіраўніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Тады было вядома толькі, што ён праходзіць па крымінальнай справе і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
  • Увечары таго ж дня жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты паведаміла пра яго зьнікненьне ў Маскве. 13 красавіка КДБ Беларусі паведаміў, што Фядута затрыманы.
  • У ноч на 14 красавіка стала вядома аб затрыманьні ў Маскве беларускага адваката з ЗША Юрася Зянковіча. Усе яны цяпер у менскім СІЗА КДБ.
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
Юрась Зянковіч, Аляксандар Фядута, Рыгор Кастусёў (зьлева направа)
  • Увечары 17 красавіка дзяржаўныя СМІ Беларусі паказалі заяву Аляксандра Лукашэнкі, што заходнія спэцслужбы рыхтавалі збройны мяцеж, а таксама замах на яго і на ягоных дзяцей.
  • Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да падрыхтоўкі замаху затрыманых Зянковіча, Кастусёва і Фядуту.
  • Амаль сынхронна ФСБ Расеі заявіла, што яны сумесна з КДБ Беларусі спынілі меркаваную змову з удзелам Зянковіча і Фядуты, якія нібыта плянавалі 9 траўня «ажыцьцяўленьне вайсковага перавароту ў Беларусі па адпрацаваным сцэнары „каляровых рэвалюцый“ з прыцягненьнем мясцовых і ўкраінскіх нацыяналістаў, а таксама фізычную ліквідацыю Аляксандра Лукашэнкі».
  • У рэпартажы на беларускім дзяржаўным тэлеканале АНТ паказалі фрагмэнт відэаразмовы ў Zoom, у якой, акрамя Зянковіча, Кастусёва і Фядуты, удзельнічалі яшчэ чатыры чалавекі (усе жывуць у ЗША), нібыта ўдзельнікі змовы. У інтэрвію Свабодзе двое зь іх адкінулі абвінавачаньні (тут і тут).
  • Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША і Польшчы назвалі абвінавачаньні ўладаў Беларусі і Расеі на свой бок няпраўдай.
  • 21 красавіка Ўладзімір Пуцін заявіў, што краіны Захаду ігнаруюць факты падрыхтоўкі «дзяржаўнага перавароту ў Беларусі» і «плянаваньня забойства» Аляксандра Лукашэнкі. Ён абвінаваціў удзельнікаў «змовы супраць Лукашэнкі» ў падрыхтоўцы масаванай кібэратакі на Беларусь.
  • 22 красавіка стала вядома, што старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэксу).
  • 30 красавіка КДБ назваў імёны дзевяці абвінавачаных. Гэта Аляксандар Фядута, Юры Зянковіч, Рыгор Кастусёў, Вольга Галубовіч, Дзьмітры Шчыгельскі, Аляксандар Перапечка, Павал Кулажанка, Віталь Макаранка, Ігар Макар. Акрамя Фядуты, Зянковіча і Кастусёва, у няволі трымаюць Вольгу Галубовіч.

Менчука асудзілі да 2 з паловай гадоў калёніі за відэа ў чат-бот Nexta і за вырошчваньне марыхуаны

15 кастрычніка ў Цэнтральным судзе Менску адправілі на 2,5 году калёніі агульнага рэжыму 32-гадовага Алега Трусава. Яго затрымалі 26 траўня за тое, што ён даслаў у тэлеграм-канал Nexta відэа перамяшчэньня спэцтэхнікі сілавікоў на праспэкце Незалежнасьці. Відэа не было апублікаванае.

Падчас ператрусу ў яго дома знайшлі марыхуану. Аказалася, ён яе і вырошчваў.

Судзьдзя Дзьмітры Карсюк разгледзеў справу за адзін дзень, паведаміла «Вясна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG