Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Гродна Азоце» спыняць два цэхі


На заводзе «Гродна Азот» з 16 кастрычніка маюць намер спыніць цэх «Аміяк-3», каб правесьці пазаплянавы рамонт. Для гэтага спатрэбіцца таксама спыніць цэх «Карбамід-3».

На заводзе папярэджваюць, што пры спыненьні цэхаў будуць утылізаваць гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналягічнага газу. Яго маюць спальваць на факельнай устаноўцы. З гэтай прычыны над заводам можа назірацца факел. «Пагрозы гораду, экалёгіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма», — заяўляюць на прадпрыемстве.

3 кастрычніка на «Гродна Азоце» было зламалася абсталяваньне. Праз збой у працы помпы сілкавальнай вады спыніліся два агрэгаты. На пачатку верасьня паведамлялася, што на заводзе выявілі паломку — расколіну ў трубе, празь якую адбылося выдзяленьне канвэртаванага газу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG