Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: Інтэграцыйны пакет можа быць не гатовы да сустрэчы Пуцін-Лукашэнка 4 лістапада


Плякат зь пікету перад амбасадай Беларусі ў Кіеве, сьнежань 2019 г.

Паводле ранейшага пляну, на пасяджэньні вышэйшага дзяржсавету «саюзнай дзяржавы» 4 лістапада інтэграцыйныя праграмы Беларусі і Расеі маюць зацьвердзіць Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка.

Аднак расейскае выданьне «Коммерсант», спасылаючыся на «інфармаваную дыпляматычную крыніцу», піша, што «ўвесь пакет могуць не пасьпець падрыхтаваць для зацьвярджэньня двума лідэрамі». Паводле крыніцы, гэта даволі вялікі аб’ём міжведамаснай работы, і ў тэрмін бакі рызыкуюць ня ўкласьціся. «Гэта значыць, тэмпы інтэграцыі зноў могуць запаволіцца, чым бы гэта ні тлумачылася», — канстатуе выданьне.

Паведамлялася, што на перамовах Пуціна з Лукашэнкам у Маскве 9 верасьня бакі ўзгаднілі 28 праграм па далейшым паглыбленьні інтэграцыйных працэсаў паміж дзьвюма краінамі. На другі дзень гэтыя праграмы ўхвалілі кіраўнікі ўрадаў абедзьвюх краін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG