Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз каранавірус школьнікам і студэнтам дазволілі прапускаць 5 дзён заняткаў па хваробе без даведкі


Ілюстрацыйнае фота. Чарга ў адной з паліклінік Менску

Цяпер школьнікі, студэнты, навучэнцы ліцэяў і каледжаў Беларусі могуць прапускаць заняткі па хваробе да пяці дзён без мэдычных даведак.

Пра гэта напісаў у Фэйсбуку начальнік галоўнага ўпраўленьня адукацыі Горадзенскага аблвыканкаму Руслан Абрамчык. Паводле чыноўніка, гэта сумеснае рашэньне міністэрстваў адукацыі і аховы здароўя Беларусі, якое будзе дзейнічаць у пэрыяд уздыму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі.

Норма ўведзеная з 13 кастрычніка і будзе дзейнічаць да асобага распараджэньня.

У Беларусі ў апошнія дні рэгіструюць рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19 і сьмерцяў пацыентаў з каранавірусам — ад пачатку пандэміі. Агулам ад пачатку пандэміі, паводле статыстыкі Мінздароўя, у Беларусі на 15 кастрычніка зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 541 155 пацыентаў, памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Між тым, паводле зьвестак, якія трапляюць у СМІ, гэтая статыстыка можа быць заніжаная ў разы.

З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадзкіх месцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG