Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Туркмэністане колькасьць ахвяр COVID-19 магла дасягнуць 25 000. Афіцыйна іх няма


Ашгабад

Аўтарытарныя ўлады Туркмэністану па-ранейшаму — праз больш за паўтара года пасьля пачатку пандэміі — працягваюць сьцьвярджаць, што ў краіне не было зафіксавана ніводнага выпадку COVID-19.

Аднак, як паведамляюць крыніцы Туркмэнскай службы Радыё Свабода, рэальная колькасьць ахвяр каранавірусу ў краіне можа дасягаць 25 тысяч.

Калі гэтыя лічбы дакладныя, то пры насельніцтве каля 6 мільёнаў Туркмэністан выходзіць на другое месца ў сьвеце па колькасьці памерлых ад каранавіруснай інфэкцыі ў адносінах да агульнай колькасьці жыхароў.

Паведамляецца, што дадзеныя аб памерлых утрымліваюцца ў засакрэчаных дакумэнтах міністэрства аховы здароўя — справаздачы аб рэальнай колькасьці заражаных і памерлых кожны дзень адпраўляюцца з рэгіёнаў краіны ў Ашгабад.

Афіцыйна ні пра адзін выпадак каранавіруснай інфэкцыі не паведамлялі тры аддаленыя выспы ў Ціхім акіяне, а таксама Паўночная Карэя — такая ж закрытая і аўтарытарная дзяржава, як і Туркмэністан.

Пры гэтым, нягледзячы на тое, што ўлады краіны афіцыйна адмаўляюць наяўнасьць каранавірусу ў Туркмэністане, яны ўвялі жорсткія карантынныя меры ў шэрагу рэгіёнаў, а таксама далі загад аб абавязковай вакцынацыі дарослага насельніцтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG