Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень адкрыцьця Амэрыкі; год таму — супраць акцыі пратэсту пэнсіянэраў сілавікі ўжылі пэтарды і газ


Падзеі 12 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Падзеі 12 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі


Год таму ў гэты дзень

  • Пэнсіянэры выйшлі на акцыі пратэсту. Сілавікі ўжылі супраць іх пэтарды і газ.
  • Першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч заявіў, што «пры неабходнасьці» сілавікі будуць ужывацьсупраць пратэстоўцаў спэцсродкі і баявую зброю
  • Эўразьвяз вырашыў пашырыць санкцыйны сьпіс беларускіх чыноўнікаў.

Дзень у гісторыі

1398 — Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключаны Салінская дамова, князь Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.

1492 — адкрыцьцё Хрыстафорам Калюмбам выспы Сан-Сальвадор, якое лічыцца афіцыйнаю датаю «адкрыцьця Амэрыкі».

1899 — пачатак англа-бурскай вайны.

1920 — падпісаньне Рыскай дамовы, папярэдняга дакумэнту, створанага з мэтаю заканчэньня савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў. Канчаткова дамова была замацаваная ў выглядзе Рыскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 году.

1920 — Абвешчаная Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Віленшчыны і Горадзеншчыны.

1925 — у Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

1967 — масавыя беспарадкі ў Слуцку, падпалены будынак суда, загінулі судзьдзя і афіцэр МУС.

1971 — адбыўся першы паказ рок-опэры «Ісус Хрыстос супэрзорка» на словы Тыма Райса і музыку Эндру Лойда Ўэбэра ў Нью-Ёрку. З тых часоў гэтая неклясычная опэра даўно стала клясычнай і сьпяваюць яе ва ўсіх краінах сьвету і на розных мовах.

Вокладка часопісу Time за кастрычнік 1971 году з Джэфам Фэнхольтам у ролі Ісуса ў мюзікле "Ісус Хрыстос - супэрзорка"
Вокладка часопісу Time за кастрычнік 1971 году з Джэфам Фэнхольтам у ролі Ісуса ў мюзікле "Ісус Хрыстос - супэрзорка"

1999 — у Сараеве нарадзіўся 6-мільярдны жыхар Зямлі.

2003 — Першы музычны інтэрнэт-партал Беларусі «Тузін Гітоў» распачаў працу ў Сеціве.

Партал "Тузін Гітоў" у 2003 годзе
Партал "Тузін Гітоў" у 2003 годзе

У гэты дзень нарадзіліся

1884 — Міхал Буклярэвіч, рымска-каталіцкі сьвятар, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзеяч.

1865 ― Міхал Анцаў, беларускі кампазытар, харавы дырыжор і пэдагог.

1935 ― Лючана Павароцьці, італьянскі сьпявак (тэнар).

Лючана Павароцьці
Лючана Павароцьці

У памяці

1924 ― Анатоль Франс, францускі раманіст і літаратурны крытык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1955 ― Лаўрэнці Цанава (расстраляны), наркам унутраных справаў БССР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG