Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства фінансаў плянуе скасаваць ільготы ў падаткаабкладаньні для ІП


Мітынг прадпрымальнікаў у Менску з патрабаваньнем належных умоў для працы, архіўнае фота

У Мінфіне растлумачылі, якія падатковыя новаўвядзеньні і калі хочуць увесьці для індывідуальных прадпрымальнікаў. Да прыкладу, адмяніць спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня для ІП маюць намер з 2023 году. Гэтыя зьмены прадугледжаныя праектам правак у Падатковы кодэкс.

Якія падаткі цяпер плацяць ІП

Цяпер ІП могуць працаваць па адзіным падатку, па спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня (5% для ІП, якія ня плацяць ПДВ, і 3% для тых, хто плаціць ПДВ), а таксама па агульным падаткаабкладаньні — па стаўцы 16% (пры перавышэньні выручкі ў 465 255 рублёў трэба выплачваць ПДВ), піша Zerkalo.io.

У Віцебскай вобласьці ў студзені-жніўні 2021 году на падатак пры спрошчанай сыстэме падаткаабкладаньня прыпадала 52,6% ад усіх паступленьняў ад ІП, на адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асоб — 20,3%, а на падаходны падатак з даходаў ад прадпрымальніцкай дзейнасьці — 12,6%.

Якія зьмены прапануюцца ў 2023 годзе?

Мінфін плянуе з 1 студзеня 2023 году скасаваць для індывідуальных прадпрымальнікаў адзіны падатак, а таксама забараніць для іх прымяненьне спрошчанай сыстэмы падаткаабкладаньня. ІП, як прагназуецца, будуць выплачваць падаткі агульным парадкам: уносіць падаходны падатак па стаўцы збору на прыбытак і з выплатай ПДВ, калі выручка перавысіць устаноўленую мяжу.

Што будзе ў пераходны пэрыяд?

На 2022 год чыноўнікі заплянавалі «ўмоўны пераходны пэрыяд». З 1 студзеня ўлады хочуць скараціць сьпіс відаў дзейнасьці, якія абкладаюцца адзіным падаткам.

Таксама, мяркуючы па праекце зьмяненьняў у Падатковы кодэкс, забароняць прымяненьне ІП спрошчанай сыстэмы пры аказаньні паслуг. Выключэньне могуць зрабіць для некаторых сфэраў, сярод якіх турызм, ахова здароўя, грамадзкае харчаваньне, сухапутны транспарт, тэхабслугоўваньне і рамонт аўтамабіляў. Пры гэтым стаўка падатку пры спрошчанай сыстэме, як плянуецца, будзе на ўзроўні 6%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG