Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На выбарах гэты рэжым ніколі больш ня выйграе». «Дэпутат незалежнасьці» і першы пасол у Нямеччыне аб пратэстах і сапраўдным фашызьме


Пётра Садоўскі

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, а таксама прыняў новую назву краіны — Рэспубліка Беларусь.

Удзельнік тых падзей — дэпутат Вярхоўнага Савету XІІ скліканьня і першы амбасадар незалежнай Беларусі ў Нямеччыне Пётра Садоўскі з аптымізмам глядзіць у будучыню Беларусі, хоць і прызнаецца, што зусім ня так уяўляў краіну падчас гістарычнага галасаваньня 30 гадоў таму.

З гэтага відэа вы даведаецеся:

  • чаму ў 1991 годзе, калі зацьвярджалі сувэрэнны статус і нацыянальныя сымбалі Беларусі, верылася, што яна пойдзе па дэмакратычным шляху і стане сапраўды незалежнай дзяржавай;
  • якую самую вялікую ахвяру прынесьлі беларусы на шляху да незалежнасьці;
  • як у Беларусі прапагандаваўся фашызм і што Аляксандар Лукашэнка казаў пра Гітлера ў пачатку сваёй прэзыдэнцкай кар’еры;
  • чым бел-чырвона-белы сьцяг адрозьніваецца ад лягатыпу «Газпраму»;
  • ці мае мірны супраціў шанец у Беларусі;
  • што добрага адбылося з нацыяй у 2020 годзе і якую памылку зрабілі лідэры пратэстаў;
  • чаго не хапае Бабарыку і чаму ён будзе добрым міністрам;
  • як трэба апранацца Ціханоўскай, каб падабацца немцам;
  • што хаваецца за канстытуцыйнай рэформай, якую цяпер рыхтуюць улады Беларусі;
  • ці ёсьць у беларусаў шлях да прымірэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG