Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў Беласток і Вільню беларускімі гарадамі


Аляксандар Лукашэнка

З такой заявай Аляксандар Лукашэнка выступіў сёньня на форуме «Сымбаль адзінства», прымеркаваным да новага сьвята — Дня народнага адзінства.

Відэа з заявай Лукашэнкі апублікаваў прыўладны Тэлеграм-канал «Пул Первого» з камэнтаром «Чые Беласток і Вільня? Прэзыдэнт ні на што не намякае» з іранічным смайлікам.

У відэа Лукашэнка кажа: «У адносінах з усімі мы імкнемся да міру і сяброўства. Мы ніколі не квапіліся на чужы каравай ці кавалак зямлі. Нам свайго хапае. Мы нават не нагадваем ім, што Беласток і Беласточчына – гэта беларускія землі. І Вільня – гэта таксама беларускі горад і землі вакол. Мы ж пра гэта не гаворым».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG