Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаным журналісткам Андрэевай і Чульцовай пералічылі тэрмін зьняволеньня: цяпер ён карацейшы на 2,5 месяца


Архіўнае фота. Дарья Чульцова (зьлева) і Кацярына Андрэева падчас суду. Менск, 18 лютага 2021 году

Пра гэта Свабодзе паведаміў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш. Палітзьняволеным Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай пералічылі тэрмін зьняволеньня з улікам зьменаў у заканадаўства.

«Кацярыне памянялі бірку на казённай сукенцы, і цяпер там значыцца новая дата вызваленьня — 5 верасьня», — паведаміў Ігар Ільяш пасьля тэлефананьня ад жонкі з калёніі:

«Кацярына расказала, што адчувае сябе добра, голас быў бадзёры. Раней яна пісала ў лістах, што ад 1 верасьня яе ў каледж (ПТВ) залічылі, вучыцца на цырульніка. Кажа, што выкладчыкі прыемныя, добрая агульная атмасфэра – вельмі дапамагае абстрагавацца ад сумнай рэчаіснасьці. То бок навучальны працэс ёй прыносіць пазытыўная эмоцыі».

Ільяш удакладніў, што такое ж рашэньне было ўхваленае судом і адносна Дар'і Чульцовай.

Пасьля ўнясеньня паправак у заканадаўства суд пастанавіў пералічыць тэрміны пакараньня з разьліку 1 дзень знаходжаньня ў СІЗА (да ўступленьня прысуду ў сілу) = 1,5 дня знаходжаньня ў калёніі. Раней, паводле прысуду, журналісткі тэлеканалу «Белсат» мусілі выйсьці на волю 20 лістапада 2022 году. Цяпер атрымліваецца, што палову свайго двухгадовага тэрміну Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова ўжо адбылі, сядзець ім засталося менш за год.

  • Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 году пасьля жывога эфіру зь месца разгону сілавікамі дэманстрантаў на «плошчы Пераменаў» (двор на вуліцы Чарвякова ў Менску).
  • У лютым 2021 году журналісткам прысудзілі па 2 гады пазбаўленьня волі: суд палічыў іх вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
  • Праваабаронцы прызналі Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітзьняволенымі. Яны адбываюць пакараньне ў папраўчай калёніі № 4 у Гомлі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG