Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі адрэагавалі на просьбу Лукашэнкі аб пастаўках С-400


Дзьмітры Пяскоў

Будуць вырашаць з пункту гледжаньня мэтазгоднасьці, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.

Падчас размовы з журналістамі 13 верасьня прадстаўнікі СМІ папрасілі Пяскова пракамэнтаваць заяву Аляксандра Лукашэнкі аб плянах атрымаць расейскія сыстэмы С-400.

«Гэта пытаньне мэтазгоднасьці з пункту гледжаньня забесьпячэньня сумесных інтарэсаў бясьпекі дзьвюх дзяржаў і адной саюзнай дзяржавы. Кіраўніцтва будзе прымаць адпаведнае рашэньне», — аказаў Пяскоў.

На пытаньне пра тэрміны магчымай пастаўкі сыстэм С-400 ён адказаць ня змог.

Пяскоў таксама не адказаў на пытаньне, ці будуць расейскія экіпажы абслугоўваць сыстэмы ў выпадку разьмяшчэньня С-400 на тэрыторыі Беларусі.

«Тэма ВТС пастаянна прысутнічае ў ходзе расейска-беларускіх кантактаў на вышэйшым узроўні. Гэтае супрацоўніцтва таксама будзе разьвівацца», — сказаў Пяскоў.

Лукашэнка 12 верасьня паведаміў, што ўзгоднены пералік узбраеньня, якое да 2025 года будзе пастаўленае ў Беларусь з Расеі. Ён так абгрунтаваў патрэбу ў комплексах С-400:

«Як вы ведаеце, у нас і паўднёвы кірунак дадаўся. Мы зь беларускімі генэраламі і расейскімі абмяркоўвалі гэтую тэму. Нас пачынаюць з поўдня падаграваць. А што яшчэ будзе… Мы павінны рыхтавацца — 1200 кілямэтраў мяжа з Украінай. Таму нам давядзецца закрываць і гэты пэрымэтар. І мы вялі якраз гаворку пра тое, што С-400 нам будзе да месца».

  • У канцы жніўня ў Горадню прыбылі падразьдзяленьні зэнітных ракетных войскаў Расейскай Фэдэрацыі для фармаваньня вучэбна-баявога цэнтру сумеснай падрыхтоўкі Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.
  • З 10 па 16 верасьня на тэрыторыі Беларусі і Расеі праходзяць маштабныя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні «Захад-2021». Агулам у іх бяруць удзел каля 200 тысяч вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG