Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Захад-2021»: «Расея і Беларусь трэніруюцца ваяваць з NATO»


Расейска-беларускія вучэньні, верасень 2021

Расейская тэхніка і салдаты зноў на маршы, а на палігонах ідзе вялікая вайна. Расея разам зь беларускім войскам праводзіць вучэньні «Захад-2021», якія турбуюць Украіну і NATO.

Задоўга да пачатку гэтых вучэньняў прэзыдэнт Украіны казаў пра іх у інтэрвію замежным СМІ:

«І чаму тут, згодна з інфармацыяй, якую мы атрымліваем, прапрацоўваюцца варыянты магчымага захопу Кіева, Адэсы, Харкава?», — заявіў тады Ўладзімір Зяленскі.

Чатыры гады таму, у 2017 годзе, таксама праходзілі вучэньні «Захад». У той час расейскія і беларускія войскі разгарнуліся ўздоўж Заходняй Эўропы і таксама ахоплівалі частку ўкраінскай мяжы.

Манэўрамі каля сваіх межаў заклапочаныя і краіны Балтыі, кажа літоўскі вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу Вайдотас Малініёніс:

«Вучэньні заўсёды адчувальныя для рэгіёну. Ня толькі для краін Балтыі, але і для Польшчы, краін NATO ў цэлым. Асабліва для эўрапейскіх краін. Несумненна, за гэтымі вучэньнямі пільна сочаць. Хоць Расея настойвае на тым, што яны зьяўляецца абарончымі, але, калі паглядзець на сцэнар, яны надзвычай атакавальныя. Напрыклад, 4 гады таму тыя ж вучэньні, падчас якіх на Польшчу і Літву напалі з Калінінграда і Беларусі. Кульмінацыяй вучэньняў стаў ядзерны ўдар па Варшаве. Гэта, вядома, легенда, але выглядае сапраўды агрэсіўна».

Гэтым разам асноўныя манэўры пройдуць не каля межаў, а ў глыбіні Расейскай Фэдэрацыі — у Ніжагародзкай вобласьці. Каля 13 тысяч чалавек бяруць удзел у вучэньнях у Беларусі, 2,5 зь іх — з Расеі, але гэта толькі малая частка з 200-тысячнай групы, якая будзе разгорнутая на 14 палігонах, 9 зь якіх — у Расеі. У цэлым у манэўрах будуць задзейнічаныя прадстаўнікі дзесяці краін.


«Заходняя вайсковая акруга адказвае за заходні стратэгічны кірунак, а заходні стратэгічны кірунак — гэта NATO. Будуць створаны дзьве фіктыўныя дзяржавы з аднаго боку — Палеская Рэспубліка, з другога — Цэнтральная фэдэрацыя. А ў выглядзе агрэсара будзе Палеская Рэспубліка. Там дакладна сказана, што гэта дзяржава з разьвітым вайсковым патэнцыялам. Зыходзячы з таго, хто знаходзіцца на заходнім стратэгічным кірунку, з такой легенды, мы можам сказаць, што фактычна будзе адпрацоўвацца сцэнар вайны, сутыкненьня з альянсам, Злучанымі Штатамі Амэрыкі», — кажа Мікалай Беляскоў, вайсковы аналітык Нацыянальнага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў.

Расейска-беларускія вучэньні «Захад-2021» працягнуцца з 10 па 16 верасьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG