Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рагачоўская анамалія? У райцэнтры дыягназ «каранавірусная інфэкцыя» паставілі 30% жыхароў, тады як у Беларусі — 5%


Ілюстрацыйнае фота

У Рагачове, што ў Гомельскай вобласьці, ад пачатку пандэміі дыягназ «каранавірусная інфэкцыя» паставілі 9959 гараджанам. Пра гэта расказаў загадчык раённай паліклінікі Андрэй Кацічаў тутэйшай газэце «Свабоднае слова».

Паводле райвыканкаму, у Рагачове жыве 33 044 чалавек. Гэта значыць, на каранавірусную інфэкцыю перахварэлі 30% жыхароў.

У той жа час паводле Міністэрства аховы здароўя ўсяго ў Беларусі зарэгістравалі 493 818 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Гэта крыху больш за 5% ад насельніцтва краіны.

«Свабоднае слова» таксама паведаміла, што ў Рагачоўскім шпіталі для COVID-пацыентаў перапрафілявалі два аддзяленьні — інфэкцыйнае і тэрапэўтычнае.

Прышчапіліся ад каранавірусу каля 19% жыхароў Рагачоўскага раёну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG