Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зачынілі адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне


Амелянецкая школа

Змаганьне за адзіную беларускамоўную школу ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці цягнулася больш за два гады.

За захаваньне амельянецкай школы сабралі больш за тысячу подпісаў, паведамляе «Белсат». Але ўсё ж школу, якая працавала больш за сорак гадоў, зачынілі.

Летась некаторыя настаўнікі і бацькі змаглі дабіцца таго, што чыноўнікі паабяцалі не зачыняць школу. Але 31 жніўня гэтага года былі пастаўленыя перад фактам — школы ў Амельянцы больш не будзе.

Усіх дзяцей, што вучыліся там перавялі ў школу вёскі Пагранічная.

У студзені Амелянец наведаў памочнік прэзыдэнта па Берасьцейскай вобласьці Анатоль Маркевіч. Ён заявіў, што такія пытаньні «з наскоку не вырашаюцца», трэба пачуць меркаваньні адміністрацыі, бацькоў і саміх дзяцей. Ён выказаў спадзяваньне, што «рашэньне аб аптымізацыі» наўрад ці будзе прынятае.

Аднак да новага навучальнага году школа была зачыненая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG