Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень чацьверты: Апазыцыя БНФ дамагаецца скліканьня сэсіі ВС, у Маскве дэмантуюць помнік Дзяржынскаму


Сем дзён жніўня 1991 году былі аднымі з самых крытычных у найноўшай гісторыі Беларусі. Пачалося са спробы асобных кіраўнікоў СССР умацаваць камуністычную імпэрыю — скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці рэспублік.

Як гэта адбывалася? Хроніка падзеяў 22 жніўня 1991 г.

  • У 00.04 самалёт з Гарбачовым, членамі ягонай сям'і і народнымі дэпутатамі РСФСР прызямляецца ў Маскве.
Міхаіл Гарбачоў у аэрапорце Ўнукава-2
Міхаіл Гарбачоў у аэрапорце Ўнукава-2
  • Генэральны пракурор РСФСР аддае распараджэньне аб арышце членаў ГКЧП.
  • Міністар унутраных спраў СССР, член ГКЧП Барыс Пуга скончвае жыцьцё самагубствам.
  • У Маскве адбываецца шматтысячны мітынг перад Белым домам.
Барыс Ельцын на мітынгу ў Маскве 22 жніўня 1991
Барыс Ельцын на мітынгу ў Маскве 22 жніўня 1991
  • Прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісвае ўказ аб зьмене дзяржаўнага сьцягу Расеі — ім робіцца трыкалёр.
  • Дэпутаты Апазыцыі БНФ зьбіраюць больш за 80 подпісаў народных дэпутатаў з патрабаваньнем скліканьня нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР.
  • Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета БССР вымушаны прызначыць нечарговую сэсію на 24 жніўня.
  • Дэпутаты БНФ у 363 пакоі пачынаюць працу над пакетам законапраектаў аб Незалежнасьці Беларусі.
  • З вокнаў Апазыцыі БНФ у Доме ўраду на плошчу вынесены бел-чырвона-белы сьцяг — яго прынёс і ўмацаваў дэпутат Алесь Шут.
Сьцяг у вакне пакоя Апазыцыі БНФ у Доме ўраду, фота Ул. Кармілкіна
Сьцяг у вакне пакоя Апазыцыі БНФ у Доме ўраду, фота Ул. Кармілкіна
  • У Маскве на плошчы перад будынкам КДБ людзі дэмантуюць помнік Дзяржынскаму.
Дэмантаваны помнік Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў Маскве
Дэмантаваны помнік Дзяржынскаму на Лубянскай плошчы ў Маскве

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG