Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве 20 мігрантаў зламалі агароджу і ўцяклі зь лягеру


Лягер для мігрантаў у Рудніках

У аўторак каля 22-й гадзіны 20 чалавек зламалі агароджу лягеру для мігрантаў каля Руднікаў (Rūdninkai) і ўцяклі, паведаміла LRT.lt. У лягеры ўтрымліваюць некалькі соцень чалавек, якія перайшлі мяжу зь Беларусі ў абыход пунктаў пропуску.

Зьбеглых мігрантаў шукала паліцыя і памежнікі, над ваколіцамі лятаў верталёт. Неўзабаве ўсіх уцекачоў затрымалі і вярнулі ў лягер.

Міністарка ўнутраных спраў Літвы Агне Білатайце патлумачыла, што мігранты не задаволеныя ўмовамі ўтрыманьня. «Яны не пяцізоркавыя, яны базавыя, адсюль і незадаволенасьць», — сказала яна.

Білатайце назвала бунт у Рудніках і беспарадкі каля парлямэнту ў Вільні «гібрыднай атакай», перадае LRT.

«Тыя працэсы, якія адбываюцца ў кантэксьце нелегальнай міграцыі, калі нашыя сілы сканцэнтраваныя на мяжы, калі ўзьнікаюць такія выклікі, такія несанкцыянаваныя ініцыятывы, а ня нейкія праявы грамадзянскага самавыяўленьня, гэта добра арганізаваная антыдзяржаўная дзейнасьць», — сказала вечарам у аўторак кіраўніца МУС Літвы.

На мінулым тыдні ў лягеры адбыліся беспарадкі. Мігранты скардзіліся на прамоклыя палаткі, дрэнныя ежу і ваду. Некаторыя ўжо тады спрабавалі ўцячы. Каб супакоіць насельнікаў лягеру, на месца выяжджалі спэцатрады сілавікоў. 8 жніўня зь лягера ўцяклі 12 чалавек.

Сёлета ў Літву церазь мяжу зь Беларусьсю трапіла больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў, пераважна з Іраку. Пасьля таго, як Літва стала вяртаць мігрантаў у Беларусь, іх паток павялічыўся церазь мяжу з Польшчай і Латвіяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG