Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэальныя пэнсіі ў Беларусі падаюць цягам паўгода


Карыкатура на пэнсійную тэму

Рэальныя пэнсіі, разьлічаныя з папраўкай на рост цэнаў на тавары і паслугі, падаюць у Беларусі шосты месяц запар. Гэта вынікае з дадзеных Белстату.

У чэрвені зьніжэньне склала 0,7% да траўня. Падзеньне рэальных пэнсіяў адбываецца на фоне разагнанай інфляцыі, паведамляе Zerkalo.io.

Калі ўзяць зьвесткі за апошнія 12 месяцаў, то рэальныя пэнсіі расьлі толькі ў ліпені, жніўні і сьнежні 2020 году, а ў астатнія месяцы — падалі. Рост быў зьвязаны з павышэньнем працоўных пэнсій у ліпені і сьнежні.

Сярэдні прызначаны памер пэнсій складае 483,4 рубля (у параўнаньні з траўнем гэты паказьнік не зьмяніўся). На канец чэрвеня ў Беларусі пражывала 2 мільёны 454,5 тысячы пэнсіянэраў.

Чыноўнікі ня першы год спрабуюць падняць суадносіны сярэдняй пэнсіі па ўзросьце і сярэдняй зарплаты да 40%, але выканаць гэта калі і ўдаецца, дык толькі ў асобныя месяцы.

У Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва раней расказалі, што фінансаваньне пэнсій і дапамог са сродкаў бюджэту фонду ў студзені-чэрвені рабілі своечасова і ў поўным аб’ёме. Выдаткі фонду склалі 9 мільярдаў 334,1 мільёна рублёў, а даходы — 9 мільярдаў 486,2 мільёна рублёў. Субвэнцыі з рэспубліканскага бюджэту былі за гэты пэрыяд на ўзроўні 829,2 мільёна рублёў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG