Палітзьняволенай пагражае пакараньне да 7 гадоў зьняволеньня.
4 чэрвеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле абраную для супрацоўніцы Tut.by меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, паведамляе тэлеграм-канал Tut.by.
Раней у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.1 арт. 16, ч.2 арт. 243 КК) абвінавацілі галоўную рэдактарку парталу Tut.by Марыну Золатаву і журналістку Алену Талкачову.
Усяго па «справе Tut.by» сілавікі затрымалі 15 чалавек. Большасьці абраная самая суровая мера — заключэньне пад варту. Яны знаходзяцца ў менскім СІЗА № 1, сьледчым ізалятары КДБ і пад хатнім арыштам — як Юлія Чарняўская, удава заснавальніка парталу Юрыя Зісера.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com