Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нашу сям’ю разьдзялілі». Інтэрвію з праваабаронцамі Тацянай Гацурай-Яворскай і Ўладзімерам Яворскім. ВІДЭА


Праваабаронцы Тацяна Гацура-Яворская і Ўладзімер Яворскі
Праваабаронцу і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую адпусьцілі зь СІЗА. Ейнага мужа Ўладзімера Яворскага пад пагрозай дэпартацыі прымусілі зьехаць ва Ўкраіну разам зь іхным 8-гадовым сынам. Сям’я праваабаронцаў расказала ў інтэрвію пра тое, як апошнія падзеі зьмянілі іхнае жыцьцё.

Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка. Яе падазравалі ў «фінансаваньні беспарадкаў».

Першыя тры дні на Акрэсьціна праваабаронца Тацяна Гацура-Яворская правяла ў камэры без ацяпленьня.

Перадачку ад сваякоў Тацяне не аддалі, кажа яна. Іх паставілі каля дзьвярэй. Уначы кожныя дзьве гадзіны супрацоўнікі ізалятару грукалі ў дзьверы: «Устаць, прадставіцца, паводле якога артыкулу вы тут».

Пасьля яе перавялі на «Валадарку» у камэру зь Юліяй Слуцкай, Марфай Рабковай, Анжалікай Борыс, Марыяй Каленік. Тацяна кажа, што ўсе яны трымаюцца і не здаюцца.

Мужа затрыманай праваабаронцы Тацяны Гацуры-Яворскай Уладзімера Яворскага, які мае ўкраінскае грамадзянства, пад пагрозай дэпартацыі прымусілі зьехаць ва Ўкраіну разам зь іхным 8-гадовым сынам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG