Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская кінаакадэмія і больш як 50 кінаарганізацый заклікалі вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую


Тацяна Гацура-Яворская, архіўнае фота

Адкрыты ліст Эўрапейскай кінкаакадэміі падпісалі больш за паўсотні арганізацый і кінафэстываляў. Падпісанты заклікалі неадкладна вызваліць Тацяну Гацуру-Яворскую і іншых праваабаронцаў.

Яны адзначылі, што Гацура-Яворская зрабіла значны ўнёсак у беларускую культуру і папулярызацыю фундамэнтальных каштоўнасьцяў.

Фэстываль Watch Docs Belarus, які яна ладзіла, «уваходзіць у сусьветную сямʼю кінафэстываляў аб правах чалавека — Міжнародную кінаасацыяцыю правоў чалавека».

Заснавальніцу грамадзкага аб’яднаньня «Зьвяно» і адну з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я — не» Тацяну Гацуру-Яворскую затрымалі 6 красавіка.

Як падазраюць у «фінансаваньні беспарадкаў». Такая фармулёўка значылася ў санкцыях на ператрусы, якія напярэдадні супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю ўчынілі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэры і на лецішчы падазраванай.

Санкцыя згаданага крымінальнага артыкулу прадугледжвае да трох гадоў зьняволеньня.

12 красавіка беларускія праваабронцы прызналі Тацяну Гацуру-Яворскую палітычнай зьняволенай.

Тацяна Гацура-Яворская — маці чатырох дзяцей. Яна арганізатар вялікай колькасьці культурных ініцыятываў, у тым ліку WATCH DOCS Belarus — міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно аб правах чалавека, які праводзіцца з 2015 году.

Заснаванае ёю аб’яднаньне «Зьвяно» выступіла ініцыятарам выставы «Машына дыхае, а я — не», прысьвечанай адданай працы мэдыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам.

Аднак літаральна празь дзень пасьля адкрыцьця заявіліся кантралёры з санстанцыі і ўпраўленьня надзвычайных сытуацый, экспазыцыю давялося згарнуць. Датычных да арганізацыі выставы арыштавалі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG