Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасцейскую актывістку везьлі ў псыхіятрыячны шпіталь, а этапавалі ў менскае СІЗА


Паліна Шарэнда-Панасюк падчас вылучэньня кандыдаткай у дэпутаты, 2019 год

Больш за тыдзень сваякі актывісткі зь Берасьця Паліны Шарэнды-Панасюк нічога ня ведалі пра ейны лёс.

23 лютага ім сказалі, што зь берасьцейскага СІЗА № 7 яе вывезьлі ў Навінкі пад Менскам, дзе месьціцца Навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя. Аднак туды жанчына так і не даехала, паведамляе «Белсат».

Толькі 2 сакавіка актывістку знайшлі ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

«Як доўга яна там і колькі яшчэ прабудзе, незразумела. Але этап Паліны ў „Навінкі“ зацягнуўся на восем дзён, гэта можна ўспрымаць толькі як ціск на маю жонку, — сказаў „Белсату“ Андрэй Шарэнда. — Кожны этап — гэта вялікі стрэс, удар па здароўі, халодныя аўтазакі, некалькі асабістых аглядаў. Гэта робіцца, каб зламаць чалавека маральна і фізычна».

Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня. Супраць яе пачалі крымінальную справу паводле арт. 364 («Гвалт або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG