Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Ўсебеларускі народны сход запрасілі кіраўніка Каталіцкага касьцёлу Беларусі, ён ужо падрыхтаваў свой выступ


Біскуп Казімір Велікаселец.

Паводле прэсавага сакратара Каталіцкай царквы Беларусі айца Юрыя Сянько, на Ўсебеларускі народны сход запрошаны кіраўнік Менска-Магілёўскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец. Ён атрымае слова на другі дзень.

«Біскуп Казімір Велікаселец ужо падрыхтаваў свой тэкст выступу, часу там няшмат даецца. Біскуп з гэтай нагоды сказаў, што мае намер эвангелізаваць у любым месцы», — сказаў Свабодзе айцец Юры.

Больш дакладна сказаць, што будзе ў выступе, ён ня можа.

Папярэднік Казіміра Велікасельца арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, якога ўлады доўга не ўспускалі ў Беларусь, выступаў супраць гвалту, разгорнутага ўладамі пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году.

Сёлета ў студзені папа рымскі прыняў ягоную адстаўку ў сувязі з 75-годзьдзем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG