Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Толькі 16% беларускіх гараджанаў лічаць, што Усебеларускі сход выказвае меркаваньне народу — апытаньне Chatham house


Брытанскі дасьледны цэнтар Chatham house правёў 14-20 студзеня апытаньне гарадзкіх жыхароў Беларусі мэтадам CAWI (онлайн апытаньне). Было апытана 926 рэспандэнтаў.

Каардынатар дасьледаваньня, супрацоўнік Chatham house Рыгор Астапеня абнародаваў дадзеныя, якія тычацца стаўленьня апытаных да Усебеларускага народнага сходу (УНС).

  • Зь меркаваньнем, што УНС добра прадстаўляе ўсіх беларусаў, згодныя 14% ( 66%- нязгодныя),
  • 62% рэспандэнтаў мяркуюць, што ЎНС не прадстаўляе інтарэсы такіх людзей, як яны,
  • 16% апытаных згодныя, што ЎНС выказвае меркаваньне народу, 68% - нязгодныя,
  • Думку, што будзе правільным, калі на ЎНС прымуць ці памяняюць Канстытуцыю, падзяляюць 19% апытаных,
  • Тэзу, што ЎНС — кішэнная структура, існая для прасоўваньня інтарэсаў Лукашэнкі, падтрымлівае 61% рэспандэнтаў,
  • Лічаць дапушчальным, каб прэзыдэнт абіраўся на ЎНС, а не ўсенародным галасаваньнем, толькі 8%, а 68% з гэтым нязгодныя.

У дасьледаваньні паводле стаўленьня да пратэстаў і да Лукашэнкі дасьледчыкі выдзяляюць 5 групаў: «ядро пратэсту» — 37%, «назіральнікі» — 20%, «скэптыкі» — 9%, «абыякавыя» — 16%, «бастыён Лукашэнкі» — 18%.

Цікава адзначыць, што ЎНС не карыстаецца вялікім аўтарытэтам нават сярод самых палкіх прыхільнікаў Лукашэнкі. Ён сам — так, мае аўтарытэт, а ЎНС — ня надта.

Сярод «бастыёну Лукашэнкі» менш за палову - 47% - адзначылі, што ЎНС прадстаўляе інтарэсы такіх людзей, як яны, 56% — што сход выказвае меркаваньне народу.

Ідэю пра прыняцьцё новай Канстытуцыі праз УНС падтрымлівае 39% самых адданых прыхільнікаў Лукашэнкі ( 18% прыхільнікаў Лукашэнкі — не падтрымліваюць).

Нарэшце, толькі 16% з «бастыёну Лукашэнкі» лічаць дапушчальным абраньне прэзыдэнта на ЎНС, а не ўсенародным галасаваньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG