Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка сьпяваюць пра 2020 год


Героі Лявона Вольскага разьвітваюцца з 2020 годам і чакаюць надыходу Новага году.

Разам:
Быў годзік такі, што гамон –
Каранавірус, хапун і разгон.
Хопіць, з нас хопіць яго,
Хутчэй бы прыйшоў дваццаць першы!

Грышка:
У гэтым годзе мы бачылі ўсё –
Вірус, паўстаньне, мяжы закрыцьцё,
Герояў, злачынцаў і страйк на заводзе...
Вось гэта, насамрэч, быў годзік!

Саўка:
Страшна да ужаса, страшна аж жуць!
Выйдзеш за хлебам – і забяруць.
Я саўсем не бэчэбэшны, канешна,
Но садзяць і не бэчэбэшных.

Грышка:
Што ж там чакае наперадзе нас –
Ці перамога, ці зноўку калгас?
Дай нам моцы, сьвяты Мікола,
Парваць заганнае кола!

Саўка:
А я ў дваццаць первым новым гаду
Дажа ня знаю, куда пападу –
Можэт, баланду прыдзёцца хлябаць мне,
А можэт быць, стану ябацькай.

Разам:
Быў годзік такі, што гамон –
Каранавірус, хапун і разгон.
Хопіць, з нас хопіць яго,
Хутчэй бы прыйшоў дваццаць першы!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG