Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Футбаліста Ільлю Шкурына, які адмовіўся выступаць за зборныя да сыходу Лукашэнкі, пазбавілі адтэрміноўкі ад вайсковай службы


Атмасфэра на матчы зборнай Беларусі ў футболе

Нападнік расейскага футбольнага клюбу ЦСКА беларус Ільля Шкурын выключаны са складу моладзевай і нацыянальнай камандаў краіны на 2021 год і пазбаўлены льготы ў адтэрміноўцы ад вайсковай службы.

Рашэньне выключыць гульца з моладзевай і нацыянальнай камандаў прыняла Беларуская фэдэрацыя футболу (АБФФ), паведамляе pressball.by. Зрэшты, сам Ільля Шкурын яшчэ ў жніўні, неўзабаве пасьля прэзыдэнцкіх выбараў заявіў, што ня вернецца ў зборную, пакуль Лукашэнка застаецца пры ўладзе.

Паколькі ў сьпісах футбалістаў зборных Шкурына цяпер няма, ён пазбавіўся права на адтэрміноўку вайсковай службы.

Шкурына выклікалі ў лягер моладзевай зборнай Беларусі на верасьнёўскія матчы кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы супраць камандаў Нідэрляндаў і Партугаліі, аднак той не прыбыў на збор. Агент Ільлі Валер Ісаеў заявіў прэсе, што Шкурыну паступілі пагрозы забраць яго ў войска.

Старшыня фэдэрацыі футболу Ўладзімер Базанаў напярэдадні казаў, што Шкурын павінен быў прыехаць у Менск і заявіць пра адмову гуляць за зборную Беларусі асабіста, а не праз інтэрнэт. АБФФ, па яго словах, накіравала дакумэнты ў справе гульца ў Міжнародную фэдэрацыю футболу (ФІФА).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG