Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік хакейнай фэдэрацыі Баскаў выйшаў з рады дырэктараў «БСБ Банку» пасьля публікацыі размоў нібыта зь яго ўдзелам


Сяргей Кагановіч і Дзьмітры Баскаў у Берасьці

Старшыня Фэдэрацыі хакея Беларусі Дзьмітры Баскаў пакінуў раду дырэктараў «БСБ Банку» (колішні «Беларуска-Швайцарскі банк»), у які ўвайшоў летась.

Як удакладняецца на сайце фінансавай установы, Дзьмітрыя Баскава замяніў Аляксандар Галаў, які быў намесьнікам міністра фінансаў і працаваў на кіроўных пасадах у Нацыянальным банку.

Старшынёй рады дырэктараў «БСБ Банка» застаецца Надзея Ермакова, якая да 10 сьнежня паралельна ўзначальвала часовую адміністрацыю ў «Белгазпрамбанку».

У склад рады таксама ўваходзіць бізнэсовец Сяргей Кагановіч. Сёлета ён разам з Баскавым стаў уладальнікам акумулятарнага заводу пад Берасьцем, мэтазгоднасьць якога прывяла да масавых пратэстаў гараджанаў.

Апошнім часам Дзьмітры Баскаў стаў фігурантам шэрагу скандалаў. У прыватнасьці, яго апазналі сярод удзельнікаў бойкі на «плошчы Пераменаў», пасьля якой атрымаў сур’ёзныя траўмы і памёр мастак Раман Бандарэнка. Там жа быў заўважаны і адзінаборац Дзьмітры Шакута, які, паводле зьвестак ад ягоных калегаў, пакінуў Беларусь.

Таксама Дзьмітры Баскаў сярод арганізатараў аўтапрабегаў за Лукашэнку, падчас аднаго зь іх дэманстратыўна на відэакамэру піў з рыльца гарэлку «Прэзыдэнт».

1 сьнежня Беларускі фонд спартовай салідарнасьці накіраваў заяву ў Міжнародную фэдэрацыю хакея з патрабаваньнем прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці Баскава ў сувязі зь дзеяньнямі, якія ганьбяць рэпутацыю папулярнага віду спорту. Ніякага адказу няма дагэтуль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG