Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлевядоўцаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно зноў будуць судзіць


Дзяніс Дудзінскі і Дзьмітры Кахно

У раскладзе суда Заводзкага раёну чытачы Tut.by заўважылі прозьвішчы тэлевядоўцаў Дзьмітрыя Кахно і Дзяніса Дудзінскага, якія раней ужо адсядзелі 11,5 сутак за ўдзел у акцыях пратэсту.

У раскладзе суда напісана, што паседжаньні над Дзьмітрыем Кахно і Дзянісам Дудзінскім павінны адбыцца 8 кастрычніка а 10-ай раніцы, аднак, як даведаўся Tut.by, вядоўцаў на паседжаньні не было, і суды перанесьлі.

Дзяніса Дудзінскага будуць судзіць па арт. 23.34 КаАП (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў), а Дзьмітрыя Кахно па арт. 23.4 КаАП (Непадпарадкаваньне службовай асобе).

«Пра тое, што ў мяне сёньня павінен быў быць суд, я даведаўся сёньня. Прычым выпадкова. Патэлефанавалі сябры, сказалі, што заўважылі маё прозьвішча ў раскладзе, — распавядае Дзяніс Дудзінскі. — У гэты час я знаходзіўся за 150 кілямэтраў ад Менску і ня мог прыехаць на працэс».

Паводле Дудзінскага, паколькі яго своечасова не апавясьцілі пра суд, паседжаньне перанесьлі на 12 кастрычніка. Ён сказаў, што здагадваецца, у сувязі з чым яго зноў запрашаюць у суд, але агучваць гэтую вэрсію пакуль ня стаў. Магчыма, кажа, памыляецца.

Дзьмітры Кахно сёньня таксама не прысутнічаў у судзе і пакуль ня стаў камэнтаваць сытуацыю. «Цяпер мы з жонкай чакаем нараджэньня дачкі — гэта для мяне самае галоўнае», — дадаў ён.

Былых вядоўцаў дзяржаўных тэлеканалаў Дзяніса Дудзінскага і Дзьмітрыя Кахно затрымалі 2 верасьня і асудзілі на 10 сутак арышту кожнага за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Яны адседзелі ў ізалятары на Акрэсьціна на 2 дні больш, чым было прысуджана, але ў ізалятары заявілі, што родныя «няправільна палічылі суткі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG