Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі 28 супрацоўнікаў «ГроднаАзот». Больш за 100 чалавек прыйшлі падтрымаць іх да ізалятара. Фота


У тэлеграм-чаце прадпрыемства «Гродна Азот» зьявілася інфармацыя, што па дарозе ў цэнтар гораду затрымалі 28 супрацоўнікаў хімічнага гіганта.

Больш за сто чалавек, у тым ліку «азотаўцы», прыехалі пад ізалятар на вуліцы Гая, каб іх падтрымаць. Людзі скандуюць «Свабоду». Каля ізалятара стаіць аўтазак, дзяжураць супрацоўнікі ДАІ.

Работнікаў «Гродна Азот» сталі па адным выпускаць з ізалятара. Як паведаміў адзін з «азотаўцаў» Уладзімер, яны проста ішлі па горадзе з працы бязь лёзунгаў, безь сьцягоў.

Работнік «ГроднаАзот» Уладзімер, якога выпусьцілі з ізалятара
Работнік «ГроднаАзот» Уладзімер, якога выпусьцілі з ізалятара

Побач з Курганам славы каля іх спыніўся аўтобус з амапаўцамі, работнікаў затрымалі. На іх афармляюць адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і нібыта ў недазволеным шэсьці па горадзе, за тое, што яны выказвалі незадаволенасьць вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў.

Па вечарах у цэнтры Горадні адбываліся мірныя сходы пратэстоўцаў.

Каля ізалятара ў Горадні
Каля ізалятара ў Горадні

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG