Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дыджэй пераменаў» расказаў, што ў карцары яго біў намесьнік міністра Барсукоў


Аляксандар Барсукоў на Акрэсьціна, 14 жніўня

Улад Сакалоўскі — адзін з дыджэяў, якія ўключылі песьню «Перамен!» на афіцыйным мітынгу 6 жніўня, за што атрымаў 10 сутак арышту на Акрэсьціна — расказаў «Нашай ніве», што ў карцары яго зьбіваў намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў.

Паводле Сакалоўскага, на трэці дзень зьняволеньня да яго прыходзіў «нейкі начальнік».

«Мне крыкнулі: тварам да сьцяны! Начальнік мне кажа: „Уключыў музыку? Перамен хацеў? Столькі людзей выйшла на вуліцы, столькі крыві праз вас! Ну, рыхтуйся, сядзеш гадоў на 10“. Двойчы ўдарыў ён мяне і выйшаў. Выходзячы, сказаў: „Чаго гэта ён тут як у санаторыі? Зрабіце як трэба“. Пасьля гэтага ложак перасталі адкідваць, абдула халодным паветрам. Было вельмі холадна», — расказаў ён.

Улад Сакалоўскі (справа) і Кірыл Галаванаў пасьля выхаду з Акрэсьціна
Улад Сакалоўскі (справа) і Кірыл Галаванаў пасьля выхаду з Акрэсьціна

Пасьля выхаду Ўлад Сакалоўскі пазнаў у гэтым начальніку Аляксандра Барсукова, намесьніка Караева. Барсукоў прыяжджаў пад турму ў ноч на 14 жніўня, запэўніваў людзей, што ў камэрах нікога ня б’юць і не катуюць.

На момант выхаду публікацыі Свабодзе не ўдалося атрымаць камэнтар ў Мністэрстве ўнутраных справаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG