Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўкі «Маці 328» далучыліся яшчэ 2 чалавекі


Галадоўка «Маці-328» у вёсцы Высокае на Меншчыне

Да галадоўкі ўдзельніц руху «Маці 328», якая цягнецца восьмы дзень, далучыліся яшчэ два чалавекі, піша БелаПАН са спасылкай на галадоўніцу Алу Берналь.

Да галадоўніц 18 чэрвеня зноў прыяжджалі лекары, мералі ціск. Паводле Берналь, прадстаўнікі мясцовых уладаў да іх больш не прыяжджалі. 14 чэрвеня галадоўніц наведаў старшыня Пухавіцкага сельсавету.

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»

11 чэрвеня актывісткі руху «Маці 328», дзеці якіх адбываюць пакараньне паводле наркатычнага артыкулу, абвясьцілі галадоўку.

Удзельнікі галадоўкі патрабуюць

  • Сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам;
  • Гуманізацыі антынаркатычнага заканадаўства;
  • Перагляду спраў па 328-м артыкуле;
  • Прыбраць з закону паняцьце «асабліва небясьпечныя наркотыкі»:
  • Адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы;
  • Амністыі для непаўналетніх;
  • Роспуску Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага cходу.

13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады.

У красавіку-траўні 2018 годe актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе. Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкулу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG