Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маці 328» правялі пікет у Менску. ФАТАФАКТ


Дазволены ўладамі пікет «Маці-328» адбываецца ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Сваякі зьняволеных за незаконны абарот наркатычных рэчываў выйшлі на акцыю, каб прыцягнуць увагу да несправядліва вялікіх, на іх думку, тэрмінаў, якія атрымліваюць іх дзеці па «антынаркатычным» артыкуле.

Маці распавядаюць, што маладыя людзі асуджаюцца 8-14 гадоў зьняволеньня. На мітынг сабралася каля 50 чалавек. У ім удзельнічаюць актывісты незарэгістраванай арганізацыі Legalize Belarus. Яны распаўсюджвалі інфармацыю пра мітынг, прывезьлі гукаапаратуру, банэры, сьцягі і расьцяжкі.

«Хочам зьвярнуць увагу найперш адказных органаў — судоў, пракуратуры, прэзыдэнта, — сказала кіраўніца арганізацыі Ларыса Жыгар, — хаця на прэзыдэнта ўжо няма спадзеву, бо столькі ўжо разоў да яго зьвярталіся, а выніку няма».

За магчымасць правесьці мітынг «Маці-328» мусяць выплаціць уладам 900 рублёў, сказала Ларыса Жыхар. Гэтыя грошы сваякі зьняволеных сабралі самі.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG