Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Белавус: На сьвяткаваньні ў Горадні прысутнічае 3000 чалавек


Сьвяточны канцэрт да 101-годзьдзя Дня Волі пачаўся а 13-й гадзіне з выступу гурту NIZKIZ.

Сьвяточныя падзеі з нагоды 101-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР пачаліся 23 сакавіка а 13-й гадзіне ў горадзенскім Калоскім парку. У праграме заплянаваныя выступы музычных гуртоў і прадстаўнікоў грамадзкасьці.


Канцэрт афіцыйна дазволены горадзенскімі ўладамі, арганізацыяй займаліся мясцовыя актывісты і група менчукоў, якая арганізоўвала сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР у Менску ля опэрнага тэатру.

Як паведаміў Свабодзе адзін з арганізатараў Павал Белавус, на пачатку сьвяткаваньня ў Калоскім парку было каля трох тысяч чалавек. Па ацэнках журналістаў Свабоды, гэтая лічба можа быць меншай — каля 1500 чалавек. Па стане на 13.30 ля пунктаў пропуску яшчэ заставаліся чэргі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG