Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб не выкрадалі. Украіна просіць стварыць бясьпечныя ўмовы для галасаваньня ўкраінцаў у Беларусі


Паўло Грыб, які зьнік у Беларусі, а цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні ў Расеі

Міністэрства замежных спраў Украіны просіць беларускія ўлады стварыць належныя ўмовы бясьпекі ў часе галасаваньня на выбарах украінскага прэзыдэнта 31 сакавіка.

«Сытуацыя з выкраданьнем на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прадстаўнікамі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі грамадзяніна Ўкраіны Паўла Грыба працягвае заставацца адным з пытаньняў двухбаковых беларуска-ўкраінскіх адносін. Па стане на цяпер, нягледзячы на дзьве ноты, дасланыя беларускаму боку і сталыя звароты амбасадара Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь, афіцыйнага адказу на гэтыя звароты мы пакуль не атрымалі», — паведаміла сёньня на брыфінгу ў Кіеве прэсавы сакратар МЗС Украіны Кацярына Зелянко.

Паводле яе, каб прадухіліць пагрозы выкраданьня ўкраінцаў, амбасада Ўкраіны ў Беларусі праводзіць «адпаведную працу з прадстаўнікамі сілавых структур Беларусі па стварэньні належных умоў бясьпекі і забесьпячэньня бесьперашкоднага працэсу вольнага волевыяўленьня на тэрыторыі Беларусі».

На тэрыторыі Беларусі для прэзыдэнцкіх выбараў 31 сакавіка будуць адкрытыя два выбарчыя ўчасткі — пры амбасадзе ў Менску і ў консульстве ў Берасьці.

«Цяпер у Дэпартамэнт консульскай службы МЗС не паступала інфармацыі пра існаваньне праблем па правядзеньні выбараў непасрэдна на гэтых участках, і з гэтага мы будзем зыходзіць. Мы спадзяемся, што на тэрыторыі Беларусі выбары пройдуць свабодна і бесьперашкодна», — дадала Кацярына Зелянко.

Украінец Паўло Грыб зьнік у жніўні 2017 году ў беларускім Гомлі, пазьней яго знайшлі ў сьледчым ізалятары ў расейскім Краснадары. Расейскія ўлады вінаваціць яго у тэрарызьме, але ён не прызнае віны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG