Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве адкрылі памятны знак змагару з бальшавікамі Сымону Пятлюру


Сымон Пятлюра

У Кіеве адкрылі мэмарыяльны барэльеф Сымону Пятлюру, гаворыцца ў паведамленьні на Facebook-старонцы Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці.

Барэльеф выкананы ўкраінскім скульптарам Васілём Маркушам. Дом, дзе ўсталяваны памятны знак, стаіць на вуліцы, якой летась у часе дэкамунізацыі надалі імя Сымона Пятлюры. Паводле гістарычных сьведчаньняў, на гэтым месцы ў студзені 1918 году адбываліся баі падразьдзяленьняў Арміі УНР з бальшавікамі.

Стварэньне памятнай дошкі прафінансавалі гарадзкія ўлады Кіева, а ў цырымоніі яе адкрыцьця ўзялі ўдзел прадстаўнікі ўраду, Міністэрства абароны, Кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі, духавенства Праваслаўнай царквы Ўкраіны і вэтэраны баявых дзеяньняў на Данбасе.

Сымон Пятлюра (1879–1926) — украінскі вайсковы і палітычны дзеяч, кіраўнік Дырэкторыі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ў 1919–1920 гадах, Галоўны атаман войска і флёту, кіраваў ваеннымі дзеяньнямі супраць савецкай Расеі, пасьля паразы эміграваў, быў забіты ў Парыжы анархістам нібыта дзеля помсты за габрэйскія пагромы.

Сёлета 22 траўня ва Ўкраіне будуць адзначаць 140-годзьдзе з дня нараджэньня Пятлюры, які лічыцца адным з найбольш яскравых змагароў за незалежнасьць Украіны на пачатку ХХ стагодзьдзя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG