Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольскі прэзэнтуе «Саўку ды Грышку». Пад саксафон


25 верасьня а 18-й гадзіне ў магілёўскім грамадзкім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16) адбудзецца творчая сустрэча зь Лявонам Вольскім. Наведнікі змогуць атрымаць у падарунак новы дыск «Саўка ды Грышка: 100 песьняў» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

У сустрэчы таксама мае ўзяць удзел саксафаніст Павел Аракелян.

На новым дыску сабраныя 100 песьняў, што гучалі цягам двух гадоў ў эфіры і на сайце Свабоды. Атрымаць гэты дыск найбліжэйшымі днямі змогуць таксама жыхары Горадні і Менску.

26 верасьня а 18-й гадзіне адбудзецца творчая сустрэча зь Лявонам Вольскім у Горадні (вуліца Будзёнага, 48а, заля ва ўнутраным двары).

А 28-га верасьня а 19-й гадзіне выступ Лявона Вольскага будзе першай імпрэзай у новым памяшканьні «Арт Сядзібы» ў Менску (праспэкт Пушкіна, 28а).

Першыя 50 песень Саўкі ды Грышкі на дыску.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG