Злучаныя Штаты асуджаюць сёньняшнія палітычна матываваныя прысуды беларускім апазыцыянэрам Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу, журналісту Радыё Свабода Ігару Лосіку і іншым, вынесеныя на судовых працэсах, якія не адпавядаюць вяршэнству права, заявіў дзяржасакратар ЗША Энтані Блінкен.
Злучаныя Штаты правяраюць устойлівасьць спадарожнікаў да пагроз з боку Кітая і Расеі ўсяго празь некалькі тыдняў пасьля таго, як Расея зьбіла свой састарэлы спадарожнік сувязі.
Новы канцлер Нямеччыны Оляф Шольц раней назваў Аляксандра Лукашэнку дыктатарам, які ня мае легітымнай падтрымкі сярод насельніцтва ўласнай краіны.
У ЗША дзясяткі тарнада ў шасьці ўсходніх штатах 11 сьнежня, у ноч з пятніцы на суботу, на ўсходнія штаты ЗША. Аб ахвярах і разбурэньнях паведамляюць улады Кентукі, Арканзаса, Тэнэсі, Місуры і Ілінойса.
Грамадзяніну Злучаных Штатаў, які ўцёк у Беларусь, на радзіме выставілі абвінавачаньні ў нападзе на паліцыянтаў і ў іншых злачынствах, зьвязаных зь беспарадкамі 6 студзеня ў Капітоліі ЗША.
ЗША ў 2022 годзе выдзеляць 20 мільёнаў даляраў на рэалізацыю праекту ва Ўкраіне па ўзмацненьні бясьпекі мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.
Як паведаміў сёньня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, у міжнародны дзень правоў чалавека ЗША ўводзяць адмысловыя санкцыі супраць 12 службовых асобаў з розных краінаў, датычных да грубых парушэньняў правоў чалавека
Высокі суд у Лёндане задаволіў апэляцыю Міністэрства юстыцыі ЗША на рашэньне суду ніжэйшай інстанцыі і пастанавіў, што заснавальнік праекту WikiLeaks Джуліян Асанж можа быць экстрадаваны ў Злучаныя Штаты.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн правёў перамовы зь лідэрамі «бухарэсцкай дзявяткі» або так званага ўсходняга флянгу NATO, падчас якіх абмеркаваў зь імі сытуацыю на расейска-ўкраінскай мяжы.
Як паведамляе Белы дом, прэзыдэнт ЗША расказаў украінскаму лідэру пра сваю размову з Уладзімірам Пуціным.
Міністэрства абароны ЗША на гэтым тыдні адправіць ва Ўкраіну стралковую зброю і боепрыпасы, заявіў Джон Кірбі, афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону.
Сёньня пачнецца Саміт за дэмакратыю, арганізаваны ЗША. Яго правядзе прэзыдэнт краіны Джозэф Байдэн у онлайн-фармаце. На саміт запрасілі прадстаўнікоў 110 дзяржаваў.
Магчымасьць адпраўкі амэрыканскіх войскаў для абароны Ўкраіны ў выпадку расейскага ўварваньня цяпер не разглядаецца, бо гэтая краіна не зьяўляецца дзяржавай-чальцом NATO, заявіў прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Зрабіць папярэджаньне аб цане, якую заплаціць Расея ў выпадку ўварваньня ва Ўкраіну. Менавіта гэта, па словах прадстаўніка Белага дому, было асноўнай мэтай прэзыдэнта ЗША Байдэна падчас двухгадзіннай размовы з прэзыдэнтам РФ Пуціным
РФ турбуе магчымасьць прыняцьця Ўкраіны ў NATO, бо там зьявяцца ўзбраеньні альянсу
Вайсковыя выдаткі ЗША ў наступным годзе складуць 770 млрд даляраў.
Для гэтых мэт улады выбралі 47 інвэстыцыйных праектаў.
ЗША і Эўрапейскі Зьвяз разглядаюць увядзеньне санкцый у дачыненьні да найбуйнейшых расейскіх банкаў і Расейскага фонду прамых інвэстыцый (РФПІ), у выпадку магчымага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Адміністрацыя Джо Байдэна 6 сьнежня абвясьціла, што прадстаўнікі ўраду ЗША ня будуць прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне.
Ці мае рацыю Макей, кажучы, што Беларусь рызыкуе страціць дзяржаўнасьць, калі санкцыйны ціск будзе працягвацца? Ці ёсьць альтэрнатыва санкцыйнай палітыцы? Які вынік спалучэньня санкцыяў зь перамовамі? Якія мэты санкцыйнай палітыкі?
Саюзьнікі ЗША ў ЭЗ і NATO падтрымалі высновы амэрыканскай выведкі аб тым, што Расея можа ўварвацца на тэрыторыю Ўкраіны. Аб гэтым піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.
Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША назваў умовы для ўзмацненьня абароннага патэнцыялу NATO.
Прэс-сакратар Белага дому Джэн Сакі пацьвердзіла паведамленьні СМІ аб тым, што 7 сьнежня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паразмаўляе з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным па абароненым канале відэасувязі. Размова адбудзецца на фоне рэзкага абвастрэньня сытуацыі вакол Украіны.
Рэспубліканцы ў Палаце прадстаўнікоў ЗША прадставілі законапраект, які заахвочвае школы ўключаць у навучальныя праграмы гісторыю камунізму.
Дзяржсакратар ЗША заявіў аб неабходнасьці таго, каб і Масква, і Кіеў пацьвердзілі сваю гатоўнасьць выконваць Менскія пагадненьні
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядуць 7 сьнежня «доўгую размову» па відэасувязі і абмяркуюць становішча вакол Украіны ў сувязі з дысьлякацыяй буйной групоўкі расейскіх войскаў каля ўкраінскай мяжы.
Выведныя службы ЗША, паводле агенцтва Associated Press, валодаюць дадзенымі аб плянах Масквы ажыцьцявіць ваенны наступ на тэрыторыю Ўкраіны ў пачатку 2022 году.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен мяркуе, што цяперашняя сытуацыя вакол Ўкраіны, міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Эўразьвязам, а таксама праект газаправода «Паўночны паток — 2» зьвязаныя паміж сабой.
Кіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што правёў некалькі канфідэнцыйных сустрэч у Стакгольме на палях паседжаньня Рады міністраў замежных спраў АБСЭ і што некаторыя зь яго эўрапейскіх калег нават ня ведалі пра ўвядзеньне санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 3 сьнежня, што рыхтуе ініцыятывы, накіраваныя на тое, каб стрымаць Расею ад рэалізацыі агрэсіўных плянаў супраць Украіны.
Чаму цяперашнія санкцыі, якія ўвялі краіны Захаду, — не «пякельныя»? Як Лукашэнка адкажа на цяперашні санкцыйны ўдар? Ці адбываецца залагоджваньне міграцыйнага крызісу? Што азначаюць прызнаньне Лукашэнкам Крыму расейскім і заявы пра ўдзел у гіпатэтычнай вайне Расеі і Ўкраіны?
Афіцыйная прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША Андрэа Калан у эфіры тэлеканалу «Настоящее время» расказала, пры якіх умовах будуць скасаваныя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі.
ЗША, Эўразьвяз, Канада і Вялікая Брытанія апублікавалі супольную заяву, у якой выклаі прычыны і падставы абвяшчэньня новага пакету санцыяў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У дакумэнце, апублікаваным на сайце амэрыканскага казначэйства пералічаныя 20 фізычных асобаў і 12 прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама тры самалёты, на якіх распаўсюджаныя санкцыі ЗША
Кангрэс ЗША не ўзгадніў новы бюджэт, што можа мець вынікам спыненьнем шматлікіх апэрацый урадавых установаў.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Масква «ў дыялёгу са Злучанымі Штатамі і іх саюзьнікамі» будзе дамагацца выпрацоўкі нейкіх «канкрэтных дамоўленасьцей, якія выключаюць любыя далейшыя прасоўваньні NATO на ўсход».
Намесьніца дзяржаўнага сакратара ЗША Вікторыя Нуланд мяркуе, што Аляксандар Лукашэнка штурхае Беларусь у рукі Расеі і што празь яго грамадзяне Беларусі страчваюць пэрспэктыву дэмакратычнага разьвіцьця.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг папярэдзіў, што альянс павінен рыхтавацца да горшага на фоне ўзмацненьня занепакоенасьці наконт магчымай падрыхтоўкі Расеі да ўварваньня ва Ўкраіну.
Тры вучні сярэдняй школы ў горадзе Оксфард, штат Мічыган, загінулі ў аўторак у выніку страляніны, якую адкрыў 15-гадовы падлетак. Раненьні атрымалі восем чалавек, у тым ліку настаўнікі. Падазронага затрымала паліцыя.
Часовы павераны ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюнян сустрэўся зь семʼямі палітычных вязьняў з нагоды амэрыканскага сьвята Дня падзякі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў пра вызваленьне надзвычайных запасаў нафты для барацьбы з высокімі цэнамі на энэрганосьбіты перад сэзонам калядных падарожжаў.
Белы дом заяўляе, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн плянуе ў 2024 годзе зноў удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах. Прэс-сакратарка Джэн Псакі заявіла журналістам 22 лістапада: «Так. Гэта ягоны намер».
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасьць адпраўкі ва Ўкраіну дадатковага ўзбраеньня і вайсковых дарадцаў. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы ў амэрыканскім урадзе паведаміў тэлеканал CNN.
У прыгарадзе Мілуокі горадзе Ўокеша, у амэрыканскім штаце Вісконсін, у нядзелю аўтамабіль пратараніў паліцэйскія агароджы і ўрэзаўся ў калядны парад. Загінулі пяць чалавек, ня менш як 40 пацярпелі. Аб гэтым паведаміла гарадзкая паліцыя.
Прадстаўнікі амэрыканскай выведкі папярэдзілі саюзьнікаў аб тым, што ў іх засталося зусім няшмат часу для таго, каб перашкодзіць плянам Масквы распачаць ваенныя дзеяньні супраць Украіны.
Суд прысяжных у штаце Вісконсін прызнаў невінаватым па ўсіх пунктах 18-гадовага Кайла Рытэнгаўса. Яго абвінавачвалі ў наўмысным забойстве двух чалавек і яшчэ чатырох злачынствах падчас беспарадкаў у горадзе Кэноша ў жніўні 2020 года.
Міністры замежных спраў краін вялікай сямёркі (G7) і вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў галіне замежнай палітыкі асудзілі дзеяньні кіраўніцтва Беларусі ў сувязі зь міграцыйным крызісам на межах.
Карэспандэнт амэрыканскай газэты The New York Times Эндру Гігіс пабываў у Брузгах.
Злучаным Штатам варта дамовіцца аб сыходзе Аляксандра Лукашэнкі і прапанаваць яму прыгожую вілу на францускім узьбярэжжы «ці нешта такое», заявіў Джон Болтан, колішні дарадца прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бясьпецы, у інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CNBC 17 лістапада.
Загрузіць яшчэ