Ільля Вайцяховіч ехаў на пахаваньне бацькі, вядомага бізнэсоўца, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Эдуарда Вайцяховіча.
Жыхар Гомля Аляксей Раманаў адбыў год пакараньня ў калёніі за «абразу Лукашэнкі». Ён меў другую групу інваліднасьці па анкалёгіі. Падчас зьняволеньня ў яго знайшлі новую пухліну. Цяпер, па вызваленьні, яго пазбавілі 2-й групы інваліднасьці.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
У Каліфорніі адбылася спартовая акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі і ўкраінскімі салдатамі. 24 беларусы ў бел-чырвона-белай форме прабеглі 400 міляў у знак падтрымкі свабоднай Беларусі і за мір ва Ўкраіны.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» у сваім тэлеграм-канале
Як адзначылі сваякі філёзафа, у кнізе «Свабода і мысьленьне. Эсэ аб грамадзянскай супольнасьці» некаторыя тэксты аказаліся прарочымі, яны нібыта прадбачылі падзеі 2020 году.
Беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітычнымі зьняволенымі яшчэ сем чалавек, цяпер у Беларусі іх 1 201.
Суд Ленінскага раёна Менска 14 траўня прыгаварыў былога міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Уладзімера Севярына да 1,5 года калёніі агульнага рэжыму, паведамляе прэс-служба партыі.
13 траўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі 10 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў, што былі затрыманыя ў красавіку, паведамляе «Вясна».
Сюрпрыз для палітвязьня Алега Грузьдзіловіча, які знаходзіцца ў Магілёўскім сьледчым ізалятары і чакае этапу ў калёнію, удалося арганізаваць ягонай жонцы Мар’яне.
Як паведамляе «Вясна», ператрус зьвязаны са справай затрыманага палітзьняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, якому было выстаўлена абвінавачаньне паводле ч.1 артыкула 361–4 КК Беларусі (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.
Раней Яўген Бабак быў памочнікам пракурора Першамайскага раёну сталіцы, але ня стаў мірыцца з гвалтам сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.
Колішняга кіраўніка зьліквідаванай судом за «экстрэмісцкую» дзейнасьць арганізацыі асудзілі ў судзе Маскоўскага раёну Менску.
На гэты момант у зьняволеньні ў Беларусі знаходзяцца 25 прадстаўнікоў мэдыя.
Натальля Дуліна, экс-дацэнт МДЛУ і вядомая італьяністка, выйшла на волю пасьля чацьвёртай адседкі. Гэтым разам яна пабывала ў сталічных ІЧУ і ЦІПе, а таксама ў Магілёўскім СІЗА.
7-гадовы Ваня і 5-гадовая Наста цяпер жывуць у Варшаве з бабуляй Ганнай. Іх маці — Антаніна Канавалава — у гомельскай калёніі, а бацька — Сяргей Ярашэвіч — у ваўкавыскай.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская падчас візыту ў Прагу дамаглася выключэньня Беларусі з плянаванага закону аб адказнасьці Расеі і рэжыму Лукашэнкі за вайну ва Ўкраіне, які зрабіў бы міграцыю беларусаў у Чэхію немагчымай.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 186 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
На 21 траўня заплянавалі акцыі салідарнасьці з 1 186 грамадзянамі Беларусі, якія знаходзяцца ў трумах з палітычных матываў.
Журналісту Юрыю Ганцарэвічу, затрыманаму два тыдні таму, пагражае да 6 гадоў калёніі. Пасьля выстаўленьня абвінавачаньня паводле арт. 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») яго перавялі ў Баранавіцкае СІЗА №6.
Больш за 20 дзён прайшло з моманту затрыманьня лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў. Дагэтуль дэталяў пра іх перасьлед амаль няма, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»
Колішняга кіраўніка зьліквідаванай судом за «экстрэмісцкую дзейнасьць» арганізацыі судзяць у судзе Маскоўскага раёну Менску.
Яна патрабуе, каб лісты, якія яна напісала, даходзілі адрасатам. У Алены Гнаўк узьнікаюць праблемы са здароўем.
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненьні да абаронцаў палітзьняволеных. На гэты раз статусу адваката пазбавілі Марыю Колесаву-Гудзіліну, якая абараняла ў тым ліку блогера Эдуарда Пальчыса, сьледчага Яўгена Юшкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Страны для жизни» Дзьмітрыя Папова.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1186 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Беларускі актывіст дае парады, як дапамагаць палітвязьням унутры краіны і з-за мяжы, і тлумачыць, чаму гэта важна.
Журналіст Радыё Свабода і палітвязень быў арыштаваны 25 чэрвеня 2020 году. Ад моманту пачатку вайны Расеі супраць Украіны яго амаль цалкам пазбавілі перапіскі.
10 траўня разглядалася апэляцыя на прысуд зьняволенаму журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу. Раней яму прысудзілі 1,5 года зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Супрацоўнікі КДБ рэгулярна праводзяць ператрусы і правяраюць тэлефоны ў папраўчых установах № 7, № 39 і № 43.
МУС Чэхіі у супрацы з МЗС краіны распрацоўвае закон, які зробіць міграцыю грамадзян Расеі і Беларусі ў Чэхіі, па сутнасьці, немагчымай.
Сьледзтва ў дачыненьні да палітзьняволенай сацыёляга Тацяны Вадалажскай завершана, паведамляе БелаПАН са спасылкай «Беларускую Раду культуры».
Агульны лік палітзьняволеных на 6 траўня склаў 1188.
Вярхоўны суд Беларусі 22 красавіка разглядзеў апэляцыйную скаргу палітзьняволеных анархістаў на прысуд Менскага абласнога суду. У выніку вырак ім пакінулі бязь зьменаў.
У Горадзенскім абласным судзе абвясьцілі прысуд расіянцы Соф’і Сапезе. Сяброўку Рамана Пратасевіча пакаралі 6 гадамі калёніі агульнага рэжыму і ўзялі пад варту.
Праваабаронцу Вольгу Гарбунову пасьля паўгода зьняволеньня 6 траўня адпусьцілі з-пад варты ў залі суду.
6 траўня ў судзе Маскоўскага раёна Менску пачаўся суд над былым кіраўніком «Аховы птушак Бацькаўшчыны» палітвязьнем Віктарам Фянчуком, паведамляе «Зялёны партал».
У Горадні ў закрытым рэжыме вынесьлі прысуд палітзьняволенай грамадзянцы Расеі Соф’і Сапезе.
Суд Савецкага раёну Менску 5 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы праваабаронцы, былой кіраўніцы арганізацыі «Радзіслава», а цяпер палітзьняволенай Вольгі Гарбуновай.
Беларускія палітвязьні і пасьля зьняволеньня цярпяць ад ціску ў калёніях і на «хіміі». Іх адвольна пазбаўляюць перадач, лістоў і спатканьняў, пагаршаюць умовы ўтрыманьня, пераводзяць у «крытую» турму.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1162 чалавека. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Падобныя абмежаваньні закранулі і іншых палітзьняволеных.
«Карагодная справа» стала адной з самых масавых палітычных спраў сучаснай Беларусі. У ёй пакаралі ўжо 127 чалавек. Большасьці зь іх прысуджаюць «хімію» або «хатнюю хімію», аднак ёсьць і асуджаныя на калёнію.
Законапраект аб зьменах у Крымінальны кодэкс, якімі прадугледжваецца прымяненьне пакараньня сьмерцю за замах на ўчыненьне актаў тэрарызму, сёньня разгледзелі на пасяджэньні Савету Рэспублікі.
Амбасада Нямеччыны ў Менску з нагоды Сусьветнага дня свабоды друку, што прыпадае на 3 траўня, напісала лісты 24 прадстаўнікам СМІ, якія ў Беларусі знаходзяцца ў зьняволеньні, у тым ліку журналістам Радыё Свабода: Алегу Грузьдзіловічу, Андрэю Кузьнечыку і Ігару Лосіку.
Яны хацелі пабрацца шлюбам у прыгожую дату — 22.02.2022. Але для людзей, якія сядзяць у турме, ЗАГС сам выбірае дзень росьпісу. Жыхарка Гомля Сьвятлана Якубовіч і палітзьняволены Станіслаў Мачалаў сталі мужам і жонкай у дзень пачатку вайны.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1166 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Перасьлед беларусаў за іх грамадзянскую пазыцыю не спыняецца.
19 красавіка ён быў затрыманы разам зь іншымі прафсаюзнымі лідэрамі. У хуткім часе пасьля затрыманьня 77-гадовы Бухвостаў трапіў у шпіталь.
Загрузіць яшчэ