2 кастрычніка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў VI скліканьня зьбяруцца на сэсію. Раней да гэтага сказа я дадаў бы яшчэ адно слова — «чарговую», бо, калі б нічога ня здарылася, то наперадзе ў іх, акрамя гэтай, былі б яшчэ дзьве сэсіі — вясновая і восеньская 2020 году. Але цяпер мушу пісаць пра апошнюю.